Пінская дыяцэзія
| Пінская дыяцэзія | |||
| Мітраполія | |||
|---|---|---|---|
| Дэканатаў |
6 |
||
| Парафій |
71 |
||
| Святы апякун |
Андрэй Баболя, святар і мучанік |
||
| Ардынарый | |||
| Дапаможны біскуп | |||
Пі́нская дыяцэ́зія (Dioecesis Pinskensis Latinorum) — каталіцкая дыяцэзія (епархія) ў Беларусі. Створана 28 кастрычніка 1925. Сёння Пінская дыяцэзія займае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Цэнтр у Пінску. Дыяцэзія аб'ядноўвае Баранавіцкі, Брэсцкі, Гомельскі, Мазырскі, Пінскі і Пружанскі дэканаты. Да дыяцэзіі адносіцца Пінская семінарыя.
Гісторыя [правіць]
Першая спроба заснаваць дыяцэзію з цэнтрам у Пінску была зробленая ў 1794 г. магілёўскім архібіскупам С. І. Богуш-Сестранцэвічам. Аднак у 1798 г. папскі нунцый ў Расіі Л. Літа разарваў дыяцэзія як некананічныя створаную. У тым жа годзе на падставе папскай булы і імператарскага ўказа была заснавана Мінская рымска-каталіцкая дыяцэзія, у склад якой увайшла тэрыторыя ліквідаванай Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзія.
Пазней, у 1917 г. Мінская дыяцэзія была адноўленая, аднак у пач. 1920-х г. яе біскуп З. Лазінскі быў вымушаны пакінуць Мінск і шукаць новую рэзідэнцыю, якой стаў Пінск у межах Польшчы. 28 кастрычніка 1925 г. апостальскай канстытуцыяй «Vixdum Poloniae unitas» была створана Пінская дыяцэзія, якая фактычна існавала да 1939 г., фармальна да 1946 г. (гады смерці біскупа). Дыяцэзіяй кіравалі біскупы пінскія:З. Лазінскі(1925-32),К. Букраба(1932-46).
У 1991 епархія адноўлена ў межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей у падначаленні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Біскупы [правіць]
- Зігмунд Лазінскі (1925—1932)
- Казімір Букраба (1932—1946)
- Караль Няміра (дапаможны біскуп у 1933—1946)
- Уладзіслаў Яндрушук (з 1962 — дапаможны біскуп, з 1967 па 1991 — апостальскі адміністратар)
- Казімір Свёнтак (апостальскі адміністратар з 1991)
- Казімір Велікаселец (дапаможны біскуп з 1999)
- Тадэвуш Кандрусевіч (апостальскі адміністратар з 2011)
- Антоній Дзям'янка (ардынарый з 2012)
Спасылкі [правіць]
| Дыяцэзіі Беларусі | |
|---|---|
| Архідыяцэзія: | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Дзеючыя: | Віцебская дыяцэзія • Гродзенская дыяцэзія • Пінская дыяцэзія |
| Гістарычныя: | Віленская дыяцэзія • Магілёўская архідыяцэзія • Мінская архідыяцэзія • Смаленская дыяцэзія |