Касцёл і кляштар дамініканцаў (Халопенічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл і кляштар дамініканцаў
54°31′03″ пн. ш. 28°57′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Заснавальнік Марцыян Дамінік Халецкі[d] і Канстанцыя з Сакалоўскіх[d]
Дата заснавання 1703
Дата пабудовы 1798
Map

Касцёл і кляштар дамініканцаў — колішні рымска-каталіцкі комплекс, размешчаны ў цэнтры г. п. Халопенічы Крупскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

План кляштара XVIII ст.
Касцёл і кляштар дамініканаў, 1904 г.
Кляштар дамініканаў, да 1918 г.

Кляштар заснаваны ў 1703 г. старостам навасельскім Марцыянам Дамінікам Халецкім і яго жонкай Канстанцыяй з Сакалоўскіх. Драўляны кляштарны комплекс уключаў касцёл, брацкі корпус на 12 келляў, шпіталь, парафіяльную школу, капліцу, шэраг гаспадарчых пабудоў; быў акаймаваны мураванай агароджай з брамай і званіцай. Мураваны жылы корпус пабудаваны ў 1798 г., новы драўляны касцёл Святога Крыжа ў 1750 г. Царскім указам ад 12.6.1832 г. кляштар скасаваны[1].

Касцёл згарэў у 1844 г. У 1904 г. пад новы касцёл было адведзена працяглае крыло жылога будынка: зняты міжпавярховыя перакрыцці, дабудавана 3-гранная апсіда, над дахам узведзена сігнатурка. У 1930-я гг. выкарыстоўваўся пад Дом культуры[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл (не захаваўся) з’яўляўся творам архітэктуры барока. Быў вырашаны крыжовым у плане аб’ёмам, 2-схільныя дахі якога завяршаліся ў сяродкрыжжы, над крыламі трансепта і па баках фасада 5 купаламі. Унутраная прастора храма 4 калонамі размяжоўвалася на 3 нефы, якія завяршаліся 3 тарцовымі і 4 бакавымі алтарамі. На хорах знаходзіўся 11-галосы арган[1].

Прыбудаваная да кляштара апсіда
Франтон кляштара

Жылы корпус — помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны Г-падобным у плане 2-павярховым будынкам пад вальмавым дахам. Плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі. Планіроўка галерэйнага тыпу; першы паверх быў адведзены пад вестыбюль з вахтай, араторыум, кухню, гаспадарчыя і службовыя памяшканні, другі — пад келлі[1].

Зноскі

  1. а б в г Кляштар дамініканцаў // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 362. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляштар дамініканцаў // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 362. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]