Катаванне музыкай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Музыка неаднаразова выкарыстоўвалася ў якасці катавання ці моцнага псіхалагічнага ўздзеяння на палонных. Пры гэтым сваю ролю грае як гучнасць музыкі (акустычны ўдар), так і яе агрэсіўнасць, працягласць і культурная непрымальнасць для ахвяры.

Да музычных катаванняў звятраюцца агенты ЦРУ ЗША у адносінах да падазраваных у тэрарызме ці прыхільнікам іракскага супраціўлення.[1] У якасці прылады мукі выкарыстоўваецца звычайна цяжкі рок, але ёсць звесткі і аб ужыванні ў якасці катаванняў запісаў поп-музыкі[2].

Падобны метад катаванняў ўжываўся ў турмах Абу-Грэйб і Гуантанама[1][2]. Самі супрацоўнікі ЦРУ лічаць гэтую методыку не катаваннем, а толькі больш жорсткімі метадамі допыту.

Методыка ўздзеяння[правіць | правіць зыходнік]

Зняволеным ўключаюць музыку на лімітавай гучнасці, у тым ліку па начах, лішаючы іх сну. У начны час катаванне звычайна суправаджаецца асвятленнем камер яркімі пражэктарамі. Па словах крыніцы з ФБР, у Гуантанама ўжывалася наступная тактыка: на працягу 16 гадзін зняволеных прымушалі слухаць гучную музыку, затым наступалі чатыры гадзіны абсалютнай цішыні і цемры.[3]

Большасць заключаных Гуантанама і Абу Грэйб — арабы, якія ніколі не чулі заходняй цяжкай музыкі. У арабскіх краінах яна мала распаўсюджана і непапулярна, а ў шэрагу краін нават афіцыйна забаронена, таму сутыкненне з агрэсіўнай музыкай дадаткова выклікае ў ахвяр культурны шок.[4]

Бініям Махамед, былы палонны амерыканскай турмы ў Афганістане, распавядаў: «На працягу 20 сутак нас прымушалі слухаць гучную музыку, днём і ноччу. Людзі крычалі і біліся галовамі аб сцены. Многія схадзілі з розуму.»[1][5]

Меркаванні музыкаў[правіць | правіць зыходнік]

Музыкі, чые запісы выкарыстоўваліся ў якасці катаванняў, не былі інфармаваныя пра гэта і даведваліся з газет. На думку газеты «The Guardian», гэтя можа быць парушэннем аўтарскіх правоў, і музыкі маюць права патрабаваць выплаты ганарараў.[6]

Том Марэла адным з першых пратэставаў супраць катавання музыкай

Некаторыя музыкі ўспрынялі вестку з іроніяй. «Мы мучалі сваіх бацькоў і жонак нашай музыкай шмат гадоў. Чаму бы і не іракцаў?» пажартаваў Джэймс Хэтфілд з Metallica.[7] Бубнач гурта Deicide Стыў Эшэйм усумніўся, што музыку можна назваць катаваннем. «Гэтыя людзі — не дзяўчаты з нядзельнай школы. Яны свядомыя воіны, гатовыя памерці за сваю справу. Яны павінны ўмець устойліва выносіць гэта. Калі б мяне пасадзілі ў Гуантанама і прымусілі слухаць гучную музыку, я б засмяяўся: і гэта ўсё, што вы можаце супраць мяне?»[8]

Спіс з 33 музычных кампазіцый і выканаўцаў, якія выкарыстоўваюцца для атрымання паказанняў у турме Гуантанама, быў апублікаваны у 2008 годзе брытанскім аддзяленнем праваабарончай арганізацыі Reprieve у рамках праекту Zero dB, прысвечанаму 60-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.[9] Ён атрымаў мянушку «Лепшыя хіты Гуантанама».[вызначальнасць факта?]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]