Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека
| Усеагульная дэкларацыя праў чалавека | |
Элеанора Рузвельт з іспанскай версіяй дэкларацыі праў чалавека.
|
|
| Створаны | 1948 |
| Ратыфікаваны | 10 снежня 1948 |
| Месца захоўвання | Палац Шаё, Парыж |
| Аўтар | Джон Хамфры, Рэнэ Касен, Чжан Пэнчунь, Шарль Малік, Элеанора Рузвельт і інш. |
| Мэта стварэння | Правы чалавека |
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — дэкларацыя, якая была прынята i абвешчана Генеральнай Асамблеяй Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый 10 снежня 1948 года ў Парыжы. Прыняўшы гэта рашэнне гiстарычнага значэння, Асамблея звярнулася з заклікам да ўсiх дзяржаў-членаў Арганiзацыi абнародаваць тэкст Дэкларацыi i зрабiць усё магчымае для "яе распаўсюджвання, абвяшчэння i растлумачэння, галоўным чынам у школах i іншых навучальных установах, без адрознення, якое заснавана на палiтычным статусе краiн або тэрыторый". Яго аўтарамі былі Джон Пітэр Хампрэй, Элеанора Рузвельт і Ренэ Касан.
Гэты дакумент меў толькі статус рэкамендацыі, тым не менш 48 краін мусілі былі прыняць гэты ўніверсальны дакумент. Ніводная краіна не галасавала супраць, але 8 устрымаліся. Гэта наступныя краіны:
- Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка;
- Саудаўская Аравія (аспрэчвала роўнасць паміж мужчынай і жанчынай);
- Польшча;
- СССР (РСФСР, Беларуская ССР, Украінская ССР);
- Чэхаславакія;
- Югаславія.
Краіны сацыялістычнага блока ўстрымаліся таму, што не згаджаліся з прынцыпам універсальнасці, які быў пазначаны ў артыкуле 2 (першай частцы).
Краіны, якія зусім не ўдзельнічалі ў галасаванні:
Дэкларацыя перкладзена прынамсі на 375 моваў і дыялектаў [1].
Дэкларацыя з'яўляецца першым сусветным азначэннем правоў, якімі валодаюць усе людзі.
Змест |
[правіць] Тэкст дэкларацыі
- Тэкст ў Вікі-Крыніцах: Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека
[правіць] Гл.таксама
- Савет па правах чалавека ААН
- Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека
- Еўрапейская канвенцыя аб абароне правоў чалвека і асноўных свабод
Зноскі
- ↑ Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека на афіцыйным сайце Ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (англ.)
[правіць] У Сеціве
- Рэзалюцыя № 217 (III)
- Дэкларацыя правоў чалавека
- Стэнаграма паседжання Генеральнай Асамблеі ААН, на якім была прынята Дэкларацыя
- Вытрымка са Штогодніка ААН 1948-49 з аглядам ходу прыняцця Дэкларацыі(англ.)
- Гісторыя стварэння ВДПЧ(англ.)
Шаблон:Артыкулы Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
| Гэта пачатак артыкулу пра правы чалавека. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |