Квет Кетуміле Масірэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Квет Кетуміле Масірэ
Quett Ketumile Joni Masire
Квет Кетуміле Масірэ
сцяг
2-і прэзідэнт Батсваны
13 ліпеня 1980 — 31 сакавіка 1998
Віцэ-прэзідэнт: Леньелетсэ Серэтсэ
Пітэр Ммусі
Фестус Магае
Папярэднік: Серэтсэ Кхама
Пераемнік: Фестус Магае
сцяг
1-ы віцэ-прэзідэнт Батсваны
сцяг
30 верасня 1966 — 13 ліпеня 1980
Прэзідэнт: Серэтсэ Кхама
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Леньелетсэ Серэтсэ
 
Нараджэнне: 23 ліпеня 1925(1925-07-23) (89 гадоў)
Сцяг Батсваны Батсвана

Сэр Квет Кетуміле Джоні Масірэ (англ.: Quett Ketumile Joni Masire, нар. 23 ліпеня 1925 года, Канье, Батсвана) — другі прэзідэнт Батсваны з 13 ліпеня 1980 да 31 сакавіка 1998.

Працаваў школьным настаўнікам. У 1962 стаў адным з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі Батсваны, пасля абвяшчэння незалежнасці краіны ў 1966 стаў яе першым віцэ-прэзідэнтам. Пасля таго, як прэзідэнт краіны Серэтсэ Кхама памёр 13 ліпеня 1980 года, Масірэ прыняў на сябе яго абавязкі і быў афіцыйна абраны прэзідэнтам 18 ліпеня. Пераемнікам яго на пасадзе віцэ-прэзідэнта стаў Леньелетсэ Серэтсэ. У цэлым працягваў палітыку папярэдніка. У 1991 узведзены ў рыцарскае званне, узнагароджаны ордэнам святых Міхаіла і Георгія. У 1998 сышоў у датэрміновую адстаўку, пасля чаго новым прэзідэнтам стаў віцэ-прэзідэнт краіны Фестус Магае. З тых часоў займаўся міратворчай дзейнасцю ў ДРК, а з чэрвеня 2007 - у Лесота.

Шаблон:Прэзідэнты Батсваны