Клод Жазеф Вернэ
| Жазеф Вернэ | |
Партрэт пэндзля Элізабет Віжэ-Лебрэн |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Клод Жазеф Вернэ |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
Клод Жазе́ф Вернэ́ (фр.: Claude Joseph Vernet, часта без першага імя — Жазеф Вернэ; 14 жніўня 1714, Авіньён — 3 снежня 1789, Луўр, Парыж) — французскі жывапісец.
Біяграфія [правіць]
Клод Жазеф Вернэ - французскі жывапісец, бацька мастака Карла Вернэ і дзед мастака Араса Вернэ. Нарадзіўся ў Авіньёне, вучыўся ў Італіі ў Бернардзіна Ферджоні і стаў адным з самых выбітных пейзажыстаў свайго часу. Пры жыцці праславіўся, галоўным чынам, відарысамі марскіх бур, якія, у прыватнасці, падабаліся расійскаму імператару Паўлу I. У 1754—1762 гадах па заказе караля Людовіка XV напісаў серыю карцін «Порты Францыі» (Парыж, Луўр), стварэнню якіх папярэднічаў шэраг эцюдаў з натуры. Яго вялікія палотны набываліся для ўпрыгожвання палацаў па ўсёй Еўропе, у наш час знаходзяцца ва ўсіх буйных еўрапейскіх музеях. Адна з найбуйнейшых калекцый — у Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. З малюнкаў К.Ж. Вернэ рабіліся гравюры.
Найбольш вядомыя карціны [правіць]
- «Бура ў скалістага берага»;
- «Від Неапаля з Везувіем». Палатно, 99 х 197 см. Набыта Луўрам у 1976 г.;
- «Від Неапалітанскага заліва», 1748. Палатно, 100 х 198 см;
- «Уваход у Палермскі порт пры месяцовым святле»
Літаратура [правіць]
- Léon Lagrange. Joseph Vernet et la peinture au XVIIIe siècle — Paris: Librairie academique, 1864.
| Гэта пачатак артыкула пра дзеяча мастацтва. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |