Конскі каштан звычайны
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Конскі каштан звычайны | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Конскі каштан звычайны |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Aesculus hippocastanum L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Конскі каштан звычайны (Aesculus hippocastanum) — лістападнае дрэва сямейства конскакаштанавых.
Вышыня да 15-30 м. Крона раскідзістая. Лісце пальчатаскладанае, на доўгіх чараньках. Кветкі белыя, у прамастойных пірамідальных суквеццях. Плод — каробачка, пакрытая калючкамі. Садовыя формы адрозніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісця і кветак.
Радзіма Балканскі паўвостраў.
На Беларусі конскі каштан інтрадукаваны, выкарыстоўваецца на азеляненне гарадоў і пасёлкаў. Цвіце ў маі-чэрвені.
Кара, кветкі і плады ўжываюцца ў лекавых мэтах.