Лас-Авес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лас-Авес
ісп. Las Aves
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў11 
Агульная плошча3,35 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
11°58′49,70″ пн. ш. 67°40′08,30″ з. д.HGЯO
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Лас-Авес (Венесуэла)
Лас-Авес
Лас-Авес
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Лас-А́вес (ісп.: Las Aves) — архіпелаг з 11 малых астравоў на поўдні Карыбскага мора. Уваходзіць у склад Федэральных уладанняў Венесуэлы. Агульная плошча — 3,35 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Лас-Авес месціцца на поўдні Карыбскага мора ў 57,57 км на захад ад вострава Банайрэ. Бліжэйшы кантынентальны бераг Венесуэлы знаходзіцца ў 117,9 км на паўднёвы захад. Складаецца з 2 груп Барлавента (усходняя) і Сатавента (заходняя), кожную з якіх атачаюць каралавыя рыфы. Астравы нізкія, сфарміраваныя вапнякамі.

Клімат трапічны пасатны. Гадавая колькасць ападкаў не перавышае 560 мм у год.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археолагі выявілі, што з 1 тысячагоддзя да н. э. архіпелаг наведвалі індзейцы з узбярэжжа Венесуэлы. Яны здабывалі тут ракавіны малюскаў і соль. У 1499 г. адкрыты іспанскай экспедыцыяй на чале з Алонса дэ Ахеда. З XVII ст. іспанскія і галандскія перасяленцы выкарыстоўвалі астравы для часовага прытулку падчас здабычы рыбы і драўніны, аднак з-за недахопу пітной вады сталых паселішчаў не стваралі.

У 1678 г. каля астравоў Лас-Авес адбылася бітва паміж галандцамі і французскім флотам. Яна скончылася паражэннем французаў.

У 1938 г. уключаны ў склад Федэральных уладанняў Венесуэлы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]