Малыя Антыльскія астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Малыя Антыльскія Астравы
Lesser Antilles, Kleine Antillen, Petites Antilles, Antillas Menores
Caribbean - Lesser Antilles.PNG
Каардынаты: Каардынаты: 14°14′00″ пн. ш. 61°21′00″ з. д. / 14.233333° пн. ш. 61.35° з. д. (G) (O) (Я)14°14′00″ пн. ш. 61°21′00″ з. д. / 14.233333° пн. ш. 61.35° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Атлантычны акіян
Найбуйнейшы востраў востраў Трынідад
Агульная плошча 13 012 км²
Малыя Антыльскія астравы (Вест-Індыя)
Малыя Антыльскія астравы
Насельніцтва (2009) 3 735 636 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 287,092 чал./км²
Islet, Margarita island, Venezuela.jpg
Commons-logo.svgМалыя Антыльскія Астравы на Вікісховішчы 

Малыя Антыльскія астравы (англ.: Lesser Antilles, нідэрл.: Kleine Antillen, фр.: Petites Antilles, ісп.: Antillas Menores) — частка Антыльскіх астравоў, якая ўтварае ланцуг кавалкаў сушы вулканічнага паходжання, што цягнецца ад Вялікіх Антыльскіх астравоў да ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі паміж 10—19° паўночнай шыраты. Агульная тэрыторыя - 13012 км². Насельніцтва - 3 735 636 чал. (2009 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Месцазнаходжанне Малых Антыльскіх астравоў прыкладна супадае з вонкавым краем Карыбскай тэктанічнай пліты, паднятым у выніку сутыкнення з Атлантычнай і Паўночна-Амерыканскай тэктанічнымі плітамі. Працэс дрэйфавання пліт працягваецца, што адбіваецца на далейшым падняцці акіянічнага дна і сейсмічнай актыўнасці на астравах.

З часоў, калі караблі карысталіся ветразямі, Малыя Антыльскія астравы прынята падзяляць на Наветраныя і Падветраныя. Падветраныя астравы займаюць кароткія часткі дугі астравоў на поўдні і поўначы. Астатнія ўваходзяць у групу Наветраных. Трансатлантычныя вятры, якія дзьмуць з усходу на захад, рабілі Наветраныя астравы больш дасягальнымі для суднаў, што кіраваліся з Еўропы, а Падветраныя - з боку Амерыканскага кантынента.

Асноўныя Малыя Антыльскія астравы
Назва Прыналежнасць Плошча, км²
Паўночныя Падветраныя
Востраў Ангілья Вялікабрытанія 91
Віргінскія астравы ЗША, Вялікабрытанія 500
Востраў Сен-Мартэн Нідэрланды, Францыя 87
Востраў Саба Нідэрланды 13
Востраў Сінт-Эстаціус Нідэрланды 21
Востраў Сент-Кітс Сент-Кітс і Невіс 169
Востраў Невіс Сент-Кітс і Невіс 93
Востраў Авес Венесуэла 0,0375
Востраў Барбуда Антыгуа і Барбуда 161
Востраў Антыгуа Антыгуа і Барбуда 281
Востраў Рэдонда Антыгуа і Барбуда 1,6
Востраў Мантсерат Вялікабрытанія 102
Востраў Гвадэлупа Францыя 1434
Востраў Мары-Галан Францыя 158
Востраў Дамініка Садружнасць Дамініка 750
Наветраныя
Востраў Марцініка Францыя 1128
Востраў Сент-Люсія Сент-Люсія 617
Востраў Сент-Вінсент Сент-Вінсент і Грэнадзіны 345
Астравы Грэнадзіны Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Грэнада 86
Востраў Барбадас Барбадас 431
Востраў Грэнада Грэнада 280
Востраў Табага Трынідад і Табага 300
Востраў Трынідад Трынідад і Табага 4768
Паўднёвыя Падветраныя
Востраў Аруба Нідэрланды 179
Востраў Кюрасаа Нідэрланды 444
Востраў Банайрэ Нідэрланды 294
Востраў Ла-Тартуга Венесуэла 156
Востраў Маргарыта Венесуэла 1020
Востраў Бланкілья Венесуэла 64,53

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]