Леанід Іванавіч Бурак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Іванавіч Бурак
Леанід Іванавіч Бурак
Дата нараджэння 23 сакавіка 1930(1930-03-23) ці 1930[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1996[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, мовазнавец, беларусазнавец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»

Леанід Іванавіч Бура́к[2] (23 сакавіка 19301996) — вучоны ў галіне мовазнаўства, педагог, доктар філалагічных навук (1980), прафесар (1982). Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі (1990)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Кульшыно Вілейскага павета Віленскага ваяводства (зараз у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР, з 1966 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся даследаваннямі сучаснай беларускай мовы, яе сінтаксісам і пунктуацыяй. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, шэрагу вучэбных дапаможнікаў, артыкулаў[4]. Сааўтар акадэмічнага выдання «Граматыка беларускай мовы» (Т. 1, 1962; т. 2, 1966), падручніка «Курс сучаснай беларускай мовы: Сінтаксіс»(1959), нарматыўнага даведніка «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (1987)[4].

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сложносочиненные предложения в современном белорусском литературном языке: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. - Минск, 1958.
  • Пунктуацыя беларускай мовы: дапаможнік для настаўнікаў і студэнтаў. - Мінск: Народная асвета, 1969; 3-е, дапоўненае і перапрацаванае выд. - Мінск : Народная асвета, 1982.
  • Сучасная беларуская мова: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў. - Мінск : Вышэйшая школа, 1974; Выд. 2-е, дапрацаванае. - Мінск : Вышэйшая школа, 1985.
  • Далучэнне ў сучаснай беларускай мове. - Мінск: Выдавецтва БДУ, 1975.
  • Присоединение в современном белорусском литературном языке: автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора филологических наук: специальность 10.02.02 Языки народов СССР (Белорусский язык). - Минск, 1979.
  • Сучасная беларуская мова: арфаграфія і пунктуацыя: практыкум: вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў / Л. І. Бурак, І. Л. Бурак. - Мінск : Універсітэцкае, 1993.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  3. а б Нашы выпускнікі. Бурак Леанід Іванавіч (1930-1996) // Філалагічны факультэт БДУ
  4. а б Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю Леаніда Іванавіча Бурака(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2018. Праверана 5 сакавіка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бурак Леанід Іванавіч // Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]