Лучана Белозі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лучана Белозі
Дата нараджэння 7 ліпеня 1936(1936-07-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 2011(2011-04-26)[1] (74 гады)
Месца смерці
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі мастацтвазнавец
Выхаванцы Andrea De Marchi[d]

Лучана Белозі (італ.: Luciano Bellosi; 7 ліпеня 1936, Фларэнцыя — 26 красавіка 2011, Фларэнцыя[3]) —]італьянскі мастацтвазнавец.

У 19691979 гадах працаваў ва Упраўленні мастацкіх галерэй Фларэнцыі, затым выкладаў гісторыю сярэднявечнага мастацтва ў Сіенскім універсітэце. У 2006 годже выйшаў на пенсію.

Вядомы спецыяліст па мастацтве XIII—XV стагоддзяў, асабліва тасканскім. Аўтар манаграфій «Буфальмака і „Трыумф смерці“» (італ.: Buffalmacco e il Trionfo della Morte; 1975), «Авечка Джота»[4] (італ.: La pecora di Giotto; 1985), «Золата Сіены» (італ.: L'Oro di siena; 1996), «Чымабуэ» (1998), «„Маэста“ Дуча» (італ.: Duccio La Maestà; Галімар, 1999, французскі пераклад Луі Баналюмі). Падрыхтаваў таксама каталог усіх прац Джота, які неаднаразова перавыдаваўся на розных мовах. У 1985 годзе арганізаваў у Сіене міжнародную канферэнцыю па вывучэнні творчасці Сімонэ Марціні і падрыхтаваў публікацыю зборніка яе матэрыялаў.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. http://www.sba.unisi.it/baums/fondi-archivistici/archivio-luciano-bellosi
  3. E’ scomparso Lucio Bellosi Grande esperto del Medioevo(італ.) // La Nazione. — 27 красавіка 2011.
  4. Паводле апавядання Джорджа Вазары, юны Джота маляваў авечку ў той момант, калі Чымабуэ звярнуў на яго ўвагу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Sienne, un chef-d’œuvre à l’aube de Duccio di Buoninsegna, Інтэрв’ю з Лучана Белозі (фр.)[1] Архівавана 28 кастрычніка 2004.