Сімонэ Марціні

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сімонэ Марціні
Імя пры нараджэнні:

Simone Martini

Дата нараджэння:

каля 1284

Месца нараджэння:

Сіена

Дата смерці:

1344(1344)

Месца смерці:

Авіньён

Стыль:

Сіенская школа жывапісу

Вядомыя працы:

фрэскі

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Сімонэ МАРЦІ́НІ (італ.: Simone Martini; каля 1284, г. Сіена, Італія — ліпень 1344) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паслядоўнік і, магчыма, вучань Дуча ды Буанінсенья. Зазнаў уплывы французскага гатычнага мастацтва. Працаваў у Таскане, Неапалі (1317), Арвіета (1320), Асізі (1320-я г.), Авіньёне (з 1340).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У творчасці спалучаў гатычныя традыцыі арганізацыі кампазіцыі, трактоўкі перспектывы, кволасці фігур чалавека з протарэнесансавай адухоўленасцю і жыццёвай пластыкай вобразаў, вытанчанасцю колераў: фрэскі ў Палацца Публіка ў Сіене («Маэста», 1315; выява кандацьера Гвідарыча да Фальяна, 1328), у Ніжняй царкве Сан-Франчэска ў Асізі (сцэны з жыцця св. Марціна Турскага, каля 1326), алтарныя абразы «Святы Людовік Тулузскі карануе Роберта Неапалітанскага» (каля 1317), «Дабравешчанне» (1333), «Пакуты Хрыстовы» (1340-я г.), дыпціх «Дабравешчанне» (1339-42). Аўтар фронтыспіса для манускрыпта Вергілія (1340-я г.).

Фрэска з выявая кандацьера Гвідарыча да Фальяна, 1328

Асаблівую цікавасць выклікае фрэска з партрэтам кандацьера (наёмнага кіраўніка войска) Гвідарыча да Фальяна (1328). Гэта першае для італьянскага мастацтва ўвасабленне вобраза канкрэтнага чалавека. Майстар паказаў яго адзінокім коннікам, які едзе па пясчаных узгорках, што раздзяляюць два ўзятых ім замкі. Манументальная фрэска ў гонар пераможцы набыла характар геральдычнай выявы. Хвалістасць небасхілу гарманічна паўтараюць лініі цела каня, а краі залатога колеру тканіны, якая пакрывае яго круп, па рытміцы супадаюць з рухам ног.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
  • Marco Pierini, Simone Martini, Silvana Editore, Milano 2002.
  • Pierluigi Leone de Castris, Simone Martini, Federico Motta Editore, Milano 2003.
  • Piero Torriti, Simone Martini, Giunti Editore, Firenze 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]