Луіджы Гальвані
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Луіджы Гальвані (іт. Luigi Galvani, 9 верасня 1737 — 4 снежня 1798) — італьянскі ўрач, анатам, фізіёлаг і фізік, адзін з заснавальнікаў электрафізіялогіі і вучэння аб электрычнасці, заснавальнік эксперыментальнай электрафізіялогіі. Першым даследаваў электрычныя з'явы пры цягліцавым скарачэнні («жывёльная электрычнасць»). Выявіў ўзнікненне рознасці патэнцыялаў пры кантакце розных відаў металу і электраліта.
Адным з паслядоўнікаў Гальвані быў яго пляменнік Джавані Альдзіні, менавіта ён адным з першых ужыў тэарэтычныя веды Гальвані на практыцы. Ён стаў праводзіць эксперыменты, звязаныя з электрычнымі з'явамі пры цягліцавых скарачэннях, а дакладней на трупах зняволеных, якіх прысудзілі да смяротнага пакарання.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луіджы Гальвані
| Гэта пачатак артыкула пра вучоных. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |