Луі Армстранг
| Луі Армстранг | |
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя |
Луі Дэніэл Армстранг |
| Дата нараджэння | |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | |
| Месца смерці | |
| Гады актыўнасці |
1914—1971 |
| Краіна | |
| Прафесіі |
музыкант |
| Інструменты | |
| Жанры | |
| Псеўданімы |
Satchmo, Pops |
| Louisarmstronghouse.org | |
Луі Дэніэл Армстранг (англ.: Louis Daniel Armstrong; 4 жніўня 1901, Новы Арлеан — 6 ліпеня 1971, Нью-Ёрк), амерыканскі джазавы музыкант (труба, кларнет) і спявак, кіраўнік ансамбля. Аказаў вялікі ўплыў на развіццё джазу і яго папулярызацыю ва ўсім свеце.
У маладосці вучыўся ў вулічных музыкантаў, спяваў у хоры, іграў у барах, выступаў з рознымі джазавымі аркестрамі. Арганізатар і ўдзельнік першых негрыцянскіх джаз-бэндаў у Новым Арлеане. У 1947 заснаваў джазавы секстэт «Усе зоркі Луі Армстранга», гастраліраваў з ім як саліст-трубач у многіх краінах Амерыкі, Еўропы, Азіі, Афрыкі. Стварыў уласны непаўторны стыль выканання, для якога характэрны надзвычайная віртуёзнасць, імправізацыйная свабода, разнастайнасць тэмбравых формаў і рытмаформул. Перанёс некалькі аперацый на галасавых звязках. Аўтар многіх блюзавых і джазавых песень. Выступаў з многімі вядомымі музыкантамі і спевакамі (Б. Сміт, Э. Фіцджэральд і інш.). Адносіцца да ліку найбольш славутых музыкантаў Амерыкі ХХ ст. Здымаўся ў многіх (звыш 50) музычных і мастацкіх фільмах. Выканаў (разам з Э. Фіцджэральд) джазавую версію оперы Дж. Гершвіна «Поргі і Бэс». Апублікаваў некалькі аўтабіяграфічных кніг.
Літаратура [правіць]
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луі Армстранг- Луі Армстранг(англ.) на сайце Discogs
- Луі Армстранг(англ.) на сайце MusicBrainz
- Луі Армстранга на Last.fm
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Новым Арлеане
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Куінсе
- Джазмены ЗША
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
- Трубачы ЗША
- Джазавыя трубачы ЗША
- Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
- Джазавыя спевакі і спявачкі
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Памерлі ад інфаркту міякарда