Труба
| Труба | |
| Класіфікацыя |
|
|---|---|
| Дыяпазон: | |
| Роднасныя інструменты | |
| Музыканты | |
Труба́ (іт. tromba, фр.: trompette, ням.: Trompete, англ.: trumpet) — медны духавы музычны інструмент альтова-сапранавага рэгістра, самы высокі па гучанні сярод медных духавых.
Труба вядома са старажытных часоў. Выкарыстоўвалася ў якасці сігнальнага інструмента паляўнічымі, пастухамі, у ваеннай справе і інш. З XVII ст. трубу пачалі выкарыстоўваць у якасці аркестровага інструмента. У сучасным выглядзе, з ветыльным механізмам, з'явілася да сярэдзіны XIX ст.
У прафесійнай музыцы выкарытоўваюцца як аркестровы і сольны інструмент. Адрозніваюць: пікала, малую, альтовуюі басовую трубы.
На Беларусі [правіць]
На Беларусі трубой (таксама «берасцянкай», «дудой») называлі інструмент цыліндрычнай, канічнай, выгнутай формы са скручаным у адзін абарот ствалом. У якасці матэрыялу для вырабу выкарыстоўваліся розныя пароды дрэва: яліна, клён, асіна, вольха, ліпа, бяроза ці кара дрэваў, а таксама бляха. Для здабывання гукаў прымяняўся муштук.
Па згадках былых пастухоў, на трубах трубілі з самага ранку, «каб сабраць скаціну на выган»; днём, «каб склікаць кароў з кустоў»; увечары, «каб даяркі йшлі даіць».
Працэс ігры на трубе ў старажытных беларускіх крыніцах апісваецца тэрмінамі «іграць», «трубіць», «ударыць».
Літаратура [правіць]
- Назіна І. Дз. Труба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 531. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Шаблон:Крыніцы/Беларускія народныя музычныя інструменты
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Труба- Труба (муз. инструмент) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Труба, музыкальный инструмент // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.(руск.)
| Інструменты сімфанічнага аркестра | |
|---|---|
| Асноўны склад | |
| Драўляныя духавыя | Флейта • Габой • Кларнет • Фагот |
| Медныя духавыя | Валторна • Труба • Трамбон • Туба |
| Ударныя | Літаўры • Трохвугольнік • Малы барабан • Талеркі • Вялікі барабан |
| Шчыпковыя струнныя | Арфа |
| Смычковыя струнныя | Скрыпка • Альт • Віяланчэль • Басэтля |
| Пашыраны склад | |
| Драўляныя духавыя | Флейта-пікала • Альтовая флейта • Англійскі ражок • Малы кларнет • Бас-кларнет • Контрафагот • Саксафон |
| Медныя духавыя | Труба-пікала • Карнет • Флюгельгорн • Эўфоніум |
| Ударныя | Бубен • Кастаньеты • Там-там • Званы • Званкі • Ксілафон • Вібрафон • Марымба • Флексатон • Хлопаўка • Трашчотка • Драўляная скрыначка • Тэмпл-блок |
| Клавішныя | Фартэпіяна • Арган • Клавесін • Чэлеста |
| Духавыя музычныя інструменты | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Драўляныя |
|
||||
| Медныя |
Альт • Валторна • Вагнераўская туба • Гелікон • Горн • Сузафон • Карнет • Мелафон • Трамбон • Труба • Туба • Флюгельгорн • Эўфоніум • Дзіджэрыду • Трэмбіта |
||||
| Клавішныя |
Акардэон • Банданеон • Баян • Гармонік • Канцэрціна • Меладычная гармоніка • Арган • Фісгармонія |
||||
| Дэталі | |||||