Луі Жак Мандэ Дагер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луі Жак Мандэ Дагер
Фатаграфія
Дата нараджэння:

18 лістапада 1787(1787-11-18)

Месца нараджэння:

Кармей-ан-Парызі, Францыя

Дата смерці:

10 ліпеня 1851(1851-07-10) (63 гады)

Месца смерці:

Бры-сюр-Марн

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Луі Жак Мандэ Дагер (фр.: Louis Jacques Mandé Daguerre, 18 лістапада 1787 — 10 ліпеня 1851) — французскі мастак, хімік і вынаходнік, адзін з стваральнікаў фатаграфіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Луі Дагер нарадзіўся 18 лістапада 1787 г. ў мястэчку Кармей-ан-Парызе у ваколіцах Парыжа. Школьнай адукацыі практычна не атрымаў, у трынаццаць гадоў бацька аддаў яго ў вучні да архітэктара. У 1804 годзе, калі Луі Дагеру споўнілася 16 гадоў, бацька адвёз яго ў Парыж і ўладкаваў вучнем у майстэрню тэатральнага дэкаратара «Гранд Опера» Дэгоці.

Дагер быў таксама вядомы як танцор, канатаходзец, тэатральны мастак. Да моманту прыходу да Дэгоці ён ужо ведаў законы перспектывы, таму дэкаратар і ўзяў яго ў вучні. Прыродны дар мастака адразу вылучыў пастаноўкі Дагера, яго сталі адзначаць крытыкі.

Дагер выкарыстаў камеру абскуру для стварэння дэкарацый, аднак ніяк не мог замацаваць выяву на экране. Дагер правёў велізарную колькасць даследаванняў, эксперыментуючы з хімічнымі рэчывамі, а потым даведаўся пра Нісефора Н'епса, які займаўся прыкладна такімі ж даследаваннямі. Дагер піша яму ліст, і Н'епс прапануе заключыць дамову аб супрацоўніцтве. У канцы 1820-х разам з Жазефам Н'епсам працаваў над стварэннем метаду фатаграфіі. Дагератыпія была вынайдзена пасля смерці Н'епса пасля 1833 г., практычна выпадкова, як вынік чарговага вопыту.

У 1839 годзе Дагер прадставіў працэс атрымання дагератыпа Французскай акадэміі навук. Пасля гэтага яго імя і яго тэхналогія сталі вядомыя ва ўсім свеце. Імя Н'епса было практычна забыта.

Прынцып Дагера праяўляць з дапамогай ртутных пароў быў арыгінальны і надзейны, і заснаваны, без сумневу, на ведах, атрыманых Дагерам ад Н'епса. Н'епс нічога не зрабіў, каб развіць далей сваё вынаходства пасля 1829, роўна як і яго сын Ісідар, які стаў партнёрам Дагера пасля смерці бацькі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.