Людвіг Андрэас Феербах
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
Людвіг Андрэас фон Феербах (ням.: Ludwig Andreas von Feuerbach; 28 ліпеня 1804 — 13 верасня 1872) - нямецкі філосаф-матэрыяліст і атэіст, адзін з прадстаўнікоў класічнай нямецкай філасофіі. У 1830 г. ананімна апублікаваў твор "Думкі пра смерць і бяссмерце", дзе паказаў негрунтоўнасць хрысціянскага догмату пра бессмяротнасць душы. Кніга была канфіскавана, ананімнасць раскрыта, і Феербах быў пазбаўлены права выкладання. Амаль 25 гадоў ён пражыў у вёскі Брукбург (Цюрынгія), дзе ім былі напісаны яго галоўныя працы. У апошнія гады жыцця захапіўся сацыяльна-эканамічнымі праблемамі і нават уступіў у сацыял-дэмакратычную партыю (1870). У цэнтры яго вучэння чалавек - "адзіны, універсальны і вышэйшы прадмет філасофіі". І адносіны да яго павінны быць не абстрактна-тэарэтычныя, сузіральныя, а дзейныя, творчапераўтваральныя, бо "сапраўдная філасофія не ў тым, каб ствараць кнігі, а каб ствараць людзей". Філосаф лічыў, што лёс чалавецтва залежыць ад яго смога. Крытыка рэлігіі прывяла яго да матэрыялістычнай філасофіі, што абапіраецца на жыццёвы вопыт людзей і непасрэдна вынікае з умоў чалавечага існавання. Сцвярджаў, што матэрыялізм такі ж стары, як і чалавецтва, што ён дазваляе правільна зразумець чалавека і паказаць яму шлях да шчасця.
