Ліберыйскі долар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ліберы́йскі дола́р (код ISO 4217: LRD) – афіцыйная валюта Ліберыі з 1847 да 1907 года і з 1943 года да нашых дзён. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна вызначаецца знакам “$”, ці “L$” каб адрозніць ад іншых доларавых валют.

Першы долар[правіць | правіць зыходнік]

Першы ліберыйскі долар быў уведзены ў абарачэнне ў 1847 годзе. Ён замяніў долар ЗША і знаходзіўся ў абарачэнні да 1907 года, калі быў заменены Брытанскім Заходнеафрыканскім фунтам.

Другі долар[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканская валюта замяніла Брытанскі Заходнеафрыканскі фунт у Ліберыі ў 1935 годзе. Пачынаючы з 1937 года Ліберыя чаканіла ўласныя манеты, якія існавалі паралельна з амерыканскім доларам. У 1943 годзе ліберыйскі долар быў зноў уведзены ў абарачэнне, стаўшыся нацыянальнай валютай. Пасля выбараў Чарльза Тэйлара ў 1997 годзе, была выпушчаная новая серыя банкнот.