Гвінейскі франк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гвінейскі франк
Franc
Код ISO 4217 GNF
Краіна Flag of Guinea.svg Гвінея
Складаецца з 100 сантымаў
Абменны курс (на 10 кастрычніка 2010)
1 US$ = 6900.000 GNF
1 Euro = 9657.914 GNF
1 RUB = 227.649 GNF

Гвінейскі франк (фр.: franc guinéen, код ISO 4217: GNF) – афіцыйная валюта Гвінеі.

Першы гвінейскі франк[правіць | правіць зыходнік]

Першы гвінейскі франк быў уведзены ў 1959 годзе каб замяніць франк КФА. Былі ўведзены манеты наміналам 1, 5, 10 і 25 франкаў (вырабленыя з алюмінію і бронзы) і банкноты (датаваныя 1958 годам) наміналам 50, 100, 500, 1000, 5000 і 10 000 франкаў. Другая серыя банкнот была ўведзена ў 1960 годзе без банкноты 10 000 франкаў. Гэта другая серыя мела тыя ж малюнкі, але іншыя колеры і дызайн адваротнага боку. Манеты новай серыі былі выраблены з мельхіёра.

У 1971 годзе франк быў заменены на сайлі па курсе 1 сайлі = 10 франкаў.

Другі гвінейскі франк[правіць | правіць зыходнік]

Гвінейскі франк вярнуўся ў якасці гвінейскай валюты ў 1985 годзе, замяніўшы сайлі. Былі выпушчаны манеты наміналам 1, 5 і 10 франкаў, 25 франкаў (у 1987 годзе) і 50 франкаў (у 1994 годзе). Банкноты былі выпушчаны наміналам 25, 50, 100, 500, 1000 і 5 000 франкаў.

Другая серыя была ўведзена ў абарачэнне ў 1998 годзе, былі заменены банкноты 25 і 50 франкаў на манеты. У 2006 годзе была ўведзена трэцяя серыя банкнот вартасцю 500, 1000 і 5 000 франкаў. 11 чэрвеня 2007 года была ўведзена банкнота 10 000 франкаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]