Франк КФА

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіны зоны франка КФА.
Зялёны колер — ЗАЭВС (UEMOA),
чырвоны — ЦАВЭС (CEMAC)(ЭКАЦАС).

Франк КФА (Франк Афрыканскага фінансавага саюза; фр.: franc de la Coopération Financière en Afrique Centrale) — рэгіянальная валютная адзінка, якая ўжываецца ў 14 краінах Цэнтральнай Афрыкі з 1945 года. Дзеліцца на 100 сантымаў. З’яўляецца самай папулярнай афрыканскай валютай.

Франк КФА ўжываецца ў наступных краінах:

Банкноты франка КФА ў правым верхнім куце маюць вызначэнне ў якой краіне выпушчаны ў абарачэнне:

  • A — Кот-д’Івуар
  • B — Бенін
  • C — Буркіна-Фасо
  • D — Малі
  • F — Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
  • H — Нігер
  • K — Сенегал
  • L — Габон
  • P — Чад
  • T — Тога
  • U — Камерун

Пры яго ўвядзенні ў 1945 годзе скарачэнне КФА складалася з пачатковых літар французскіх слоў «colonies françaises d’Afrique» (французскія афрыканскія калоніі), з атрыманнем незалежнасці ў другой палове 20 стагоддзя, яна пачала расшыфроўвацца як la Communauté financière africaine (афрыканскі фінансавы саюз).

Банкноты, якія ўжываюцца ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі маюць адрозненні па знешнім выглядзе, але маюць аднолькавы курс з іншымі валютамі.

25 красавіка 2023 года прайшла міністэрская сустрэча Эканамічнай і валютнай супольнасці Цэнтральнай Афрыкі (Cemac) і Францыі. У прыватнасці, абмяркоўвалася тэма франка КФА. З французскага боку гарантыі, якія прадстаўляюцца франку КФА, і ўпэўненасць у яго канверсоўнасці ўспрымаюцца як вектар эканамічнай стабільнасці ў рэгіёне. Францыя застаецца «адкрытай» і «даступнай» для прасоўвання наперад у справе рэформы валютнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Афрыцы, як гэта ўдалося правесці ў Заходняй Афрыцы. Францыя заяўляе, што гатова прыняць прапановы CEMAC[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]