Воранаўскі раён
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гродзенская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Воранава |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 73,56 %, руская 14,99 % Размаўляюць дома: беларуская 67,86 %, руская 22,13 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
30 477 чал.[1] (10-е месца) |
| Шчыльнасць | 21,49 чал./км² |
| Нацыянальны склад | палякі — 80,77 %, беларусы — 13,0 %, рускія — 3,02 %, літоўцы — 1,55 %, іншыя — 1,66 %[1] |
| Плошча | 1 418,39[2] км² (11-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка |
215 м |
Воранаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. ў складзе Баранавіцкай вобласці, з 20 верасня 1944 г. раён ў складзе Гродзенскай вобласці, у 1962 г. да яго далучаны Радунскі раён. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Воранава.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Першыя згадкі пра некаторыя паселішчы Воранаўскага раёна датуюцца 1217 годам. У летапісе «Манумента Германіка» згадваюцца Радунь і Жырмуны.
У 1557 годзе Радунская воласць была прыпісаная да каралеўскіх уладанняў караля Польшчы Жыгімонта Аўгуста.
У 15 ст. Воранаўшчына уваходзіла ў склад Віленскага і Троцкага ваяводстваў ВКЛ. Акрамя дзяржаўных земляў тут былі маёнткі Гаштольдаў, Глінскіх, Тышкевічаў, Сапегаў.
Падчас Расійскай імперыі воранаўская зямля знаходзілася ў складзе Лідскага павета.
У 1915—1918 тэрыторыя была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіяй, у 1919—1939 занята польскімі войскамі, а ў 1939 савецкімі і ўвайшла ў склад БССР.
Прырода [правіць]
Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Лідскай раўніны. Рэльеф пераважна раўнінны. Пераважае вышыня 160—180 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 215 метраў (каля вёскі Тракелі). Карысныя выкапні: торф, цагельныя гліны, пясчана-гравійны матэрыял. Сярэдняя тэмпература студзеня −5,8 градуса па шкале Цэльсія, ліпеня 17,7 градуса па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 615 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 193 сутак. Працякаюць рэкі Жыжма, Дзітва (з прытокамі Радунька і Буклінка) — правыя прытокі Нёмана. Лясы пераважна хваёвыя і яловыя, у далінах рэк участкі з насаджэннямі бярозы і вольхі. Лясы займаюць 26% тэрыторыі раёна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя.
Насельніцтва [правіць]
Раён налічвае 336 сельскіх населеных пунктаў (2010), а таксама 2 гарадскіх пасёлка — Воранава і Радунь.
На тэрыторыі раёна жыве 32,8 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2007 года). З іх:
гарадское насельніцтва — 9,2 тыс. чалавек;
сельскае насельніцтва — 23,6 тыс. чалавек.
Нацыянальны склад:
палякі — 83%;
беларусы — 10,5%;
літоўцы — 1,9% і інш.
У 2006 г. ў раёне нарадзілася 302 чалавека, памёр — 601 чалавек.
У 2008 г. ў раёне нарадзілася 363 чалавекі, памёрла — 602 чалавека.
У 2009 г. ў раёне нарадзілася 307 чалавек, памёрла — 637 чалавек.
Адміністрацыйны падзел [правіць]
Раён падзяляецца на 1 пасялковы савет (Радунскі) і 13 сельскіх саветаў: Бастунскі, Беняконскі, Больцішскі, Воранаўскі, Гіркаўскі, Доцішскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвелішскі, Місявіцкі, Пагародзенскі, Паляцкішскі, Пераганцаўскі.
Гаспадарка [правіць]
Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 86,3 тыс. га, з іх асушаных 23,4 тыс. га. У раёне 16 калгасаў і 4 саўгасы. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, ільнаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу.
Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт [правіць]
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Мінск — Вільнюс, магістраль Слонім — Ліда — Мяжа Літоўскай Рэспублікі (Беняконі) M11 (Е85), 2 аўтадарогі рэспубліканскага падпарадкавання Іўе — Тракелі — Радунь Р135 і Гродна — Астрына — Радунь — граніца Літоўскай Рэспублікі (Доцішкі) Р145.
Адукацыя і культура [правіць]
У раёне 13 сярэдніх, 17 базавых, 16 пачатковых, 22 дашкольныя ўстановы, ПТВ-190, 2 школы-інтэрнаты, 1 спартыўная і 6 музычных школ, 42 клубы, 48 бібліятэк, 36 бальнічных устаноў.
Сродкі масавай інфармацыі [правіць]
Мясцовая прэса прадстаўлена раённым грамадска-палітычным выданнем «Воранаўская газета», наклад 4 тыс. асобнікаў (2009). Заснавальнік — Воранаўскі райвыканкам.
Аб'ём вяшчання раённага радыё «Голас Іўеўшчыны» складае каля 1 гадзіны ў тыдзень. Трансляцыя ідзе па правадной сетцы раніцай ці позна вечарам у выглядзе кароткіх блокаў мясцовых навінаў.
Рэлігія [правіць]
У раёне суіснуюць 3 рэлігійных канфесіі, агульная колькасць рэлігійных суполак — 16:
- Рыма-Каталіцкая Царква — 13 суполак
- Руская Праваслаўная Царква — 2 суполкі
- Пратэстанцтва — 1 суполка (Хрысціян Веры Евангельскай)
Выдатныя мясціны [правіць]
Архітэктурныя помнікі: касцёл Яна Хрысціцеля (1900—1906) у вёсцы Беняконі, парк (2-я палавіна 18 — пачатак 19 ст.) у вёсцы Бальценікі, Гайцюнішскі дом-крэпасць і Гайцюнішская капліца, парк (канец 18 ст.) у вёсцы Гародна, касцёл (1789) у вёсцы Жырмуны, Петрапаўлаўскі касцёл (1803—1812) у вёсцы Забалаць, касцёл Сэрца Ісуса (1916) у вёсцы Канвелішкі.
Вядомыя асобы [правіць]
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Воранаўскі раён- Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт (руск.)
- Інфармацыя на старонцы Гродзенскага аблвыканкаму
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online (руск.)
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Воранаўскага раёна на сайце «Дорогами Беларуси» (руск.)
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Воранаўскі раён | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны падзел | Бастунскі с/с • Беняконскі с/с • Больцішскі с/с • Воранаўскі с/с • Гіркаўскі с/с • Доцішскі с/с • Жырмунскі с/с • Забалацкі с/с • Канвелішскі с/с • Місявіцкі с/с • Пагародзенскі c/с • Паляцкішскі c/с • Пераганцаўскі c/с • Радунскі п/с | |