Партызанская брыгада імя С. М. Кірава (Ф. М. Сінічкін, С. П. Васільеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1028 партызан (7 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Лідскі, Навагрудскі, Іўеўскі, Воранаўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада імя С. М. Кіравапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года з атрадаў, вылучаных Ленінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лідскага, Навагрудскага, Іўеўскага і Воранаўскага раёнаў. 7 ліпеня 1944 года брыгада (1028 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Сінічкіну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў імя Варашылава, «Іскра» (арганізаваны ў лістападзе 1942 года на базе груп А. І. Феакцістава, А. Ярмолава і В. А. Дзямідава), «Кастрычніцкі» (арганізаваны ў красавіку 1942 года, як 96-ы атрад дзейнічаў у Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах) і «Балтыец» (арганізаваны ў маі 1943 года), вылучаных Ленінскай партызанскай брыгадай. У лістападзе 1943 года атрад імя Варашылава быў разгорнуты ў партызанскую брыгаду імя К. Я. Варашылава.

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад «Іскра»;
  • атрад «Кастрычніцкі»;
  • атрад «Балтыец»;
  • атрад «Арол»;
  • атрад імя Арджанікідзэ;
  • атрад «За Савецкую Беларусь».

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені — снежні 1943 года партызаны разграмілі 7 паліцэйскіх участкаў, 20 валасных упраў, 38 маёнткаў, 20 верасня на чыгуначных участках ГаўяЮрацішкі, НаваельняЯцукі падарвалі больш за 330 рэек. 29 кастрычніка на станцыі Наваельня захапілі маняўровы цягнік і накіравалі яго на эшалон; у выніку былі разбіты паравоз і 8 вагонаў. У снежні на чыгуначных участках ЛідаБаранавічы і Ліда — Маладзечна зрабілі 8 дыверсій. Правялі 8 баёў, знішчылі 5 аўтамашын, захапілі 2 аўтамашыны, 2 кулямёты, 15 вінтовак. У студзені 1944 года правялі бой каля райцэнта Іўе, захапілі 25 вінтовак, 2 кулямёты, 3 аўтамашыны, праціўнік страціў шмат салдат. У час прарыву блакады партызанскага злучэння Шчучынскай зоны разграмілі гарнізон у пасёлку Бярозаўка (шклозавод «Нёман»), разбурылі воданапорную вежу і паваротнае кола на станцыі Ліда. У ліпені 1944 года да прыходу Чырвонай Арміі ўтрымлівалі пераправу цераз Нёман.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]