Ліпа (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліпа
Характарыстыка
Даўжыня 62 км
Басейн 577 км²
Расход вады 2,4 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км ад вёскі Вуглы
 • Каардынаты 52°52′30″ пн. ш. 30°23′34″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Месцазнаходжанне за 3,5 км ад пасёлка Ераполле
 • Вышыня 119,5[1] м
 • Каардынаты 52°42′48,50″ пн. ш. 30°57′53″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Буда-Кашалёўскі раён
physical
Ліпа (рака)
Ліпа (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ліпарака ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 62 км. Плошча вадазбору 577 км². Сярэдні расход вады 2,4 м³/с. Пачынаецца за 1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Вуглы Рагачоўскага раёна, упадае ў Сож прыкладна за 3,5 км у напрамку на ўсход ад пасёлка Ераполле. Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Даліна Ліпы пераважна трапецападобнай формы, шырынёй 1—3,5 км. Пойма ракі перарывістая ў вярхоўі, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шырынёй да 3 км. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — Гліна, Прудоўка.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 г. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]