Майкл Джордан
| Спартыўныя ўзнагароды | ||
|---|---|---|
| Баскетбол | ||
| Алімпійскія гульні | ||
| Золата | Лос-Анджэлес 1984 | баскетбол |
| Золата | Барселона 1992 | баскетбол |
| Панамерыканскія гульні | ||
| Золата | Каракас 1983 | баскетбол |
| Чэмпіянат Амерыкі | ||
| Золата | Портленд 1992 | |
Майкл Джэфры Джордан (англ.: Michael Jeffrey Jordan; 17 лютага 1963 г., Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі баскетбаліст, былы гулец НБА. Гуляў на пазіцыі атакавальнага абаронцы. Джордан згуляў важную ролю ў папулярызацыі НБА ва ўсім свеце ў 1980-х і 1990-х.
Пасля пачатку кар'еры ў камандзе Універсітэта Паўночнай Караліны (1982-1984), з якой ён выйграў чэмпіянат NCAA 1982 года, Джордан далучыўся да каманды «Чыкага Булз» ў 1984 годзе. Ён хутка стаў зоркай НБА, зачараваў публіку сваёй выніковай гульнёй. Яго здольнасць скакаць, прадэманстраваная на конкурсе па кідках зверху, калі ён забіў з лініі штрафнога кідка, прынесла яму мянушку «Air Jordan» і «Джордан Паветраны». Ён таксама набыў рэпутацыю аднаго з лепшых абаронцаў у баскетболе. У 1991 годзе ён выйграў свой першы чэмпіянат НБА з «Булз», пасля чаго паўтарыў поспех у 1992 і 1993 гадах. Хоць Джордан раптам сышоў з баскетбола пасля гібелі бацькі ў пачатку сезона 1993-94 і паспрабаваў зрабіць кар'еру ў бейсболе, ён вярнуўся ў 1995 і дапамог «Булз» выйграць яшчэ тры тытулы (1996, 1997 і 1998), адначасна усталяваўшы рэкорд НБА па колькасці выйграных матчаў на працягу рэгулярнага сезону - 72 перамогі (сезон 1995-96). У другі раз Джордан завяршыў кар'еру ў 1999 годзе, але вярнуўся яшчэ на два сезоны ў 2001 годзе ў якасці гульца «Вашынгтон Уізардс».
Пяць разоў прызнаваўся Самым каштоўным гульцом Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1991, 1992, 1996, 1998), шэсць разоў - Самым каштоўным гульцом фіналаў НБА (1991-93, 1996-98). З'яўляецца шасціразовым чэмпіёнам НБА (1991-93, 1996-98), двухразовым алімпійскім чэмпіёнам (1984, 1992), чатырнаццаць разоў удзельнічаў у матчах усіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1985-1993, 1996-1998, 2002-2003), тры разы прызнаваўся самым карысным гульцом Матчу ўсіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1996, 1998), 3 разы абіраўся на конкурс па кідках зверху (Slam Dunk Contest), двухразовы чэмпіён конкурсу па кідках зверху (1987, 1988). З'яўляецца адзіным гульцом у гісторыі баскетбола, якому ўдавалася ў адным сезоне стаць алімпійскім чэмпіёнам, чэмпіёнам НБА і самым каштоўным гульцом рэгулярнага сезону.
Спасылкі [правіць]
Шаблон:Прыз імя Оскара Робертсана Шаблон:Баскетбаліст года сярод студэнтаў па версіі Sporting News Шаблон:Прыз Нейсміта лепшаму іграку года сярод студэнтаў Шаблон:Прыз Дж. Вудэна лепшаму іграку года сярод студэнтаў (мужчыны) Шаблон:Спартсмен года па версіі Sports Illustrated
|
|
|
|---|---|
| Карым Абдул-Джабар • Уэс Анселд • Пол Арызін • Нейт Арчыбальд • Чарльз Барклі • Лары Бёрд • Дэйв Бінг • Элджын Бэйлар • Рык Бэры • Джордж Гервін • Хэл Грыр • Дэйв Дэбушэ • Сэм Джонс • Мэджык Джонсан • Майкл Джордан • Клайд Дрэкслер • Джуліус Ірвінг • Білі Канінгем • Боб Коўзі • Дейв Коўэнс • Джэры Лукас • Кевін Макхейл • Піт Маравіч • Джордж Майкен • Эрл Манро • Карл Мэлоун • Мозес Мэлоун • Хакім Оладж'юван • Шакіл О'Ніл • Боб Пеціт • Скоці Піпен • Роберт Пэрыш • Біл Расел • Уіліс Рыд • Оскар Робертсан • Дэвід Робінсан • Джон Стоктан • Нейт Тэрманд • Айзея Томас • Лені Уілкенс • Біл Уолтан • Джэймс Уорці • Джэры Уэст • Уолт Фрэйзер • Джон Хаўлічэк • Элвін Хейз • Уілт Чэмберлен • Дольф Ш'ес • Біл Шэрман • Патрык Юінг |
Шаблон:Самы каштоўны ігрок Фіналу НБА Шаблон:MVP НБА Шаблон:Лепшы абарончы ігрок НБА Шаблон:Пачатковец года НБА Шаблон:Самы каштоўны ігрок Матчу ўсіх зорак НБА Шаблон:Пераможцы Слэм-Данк кантэста НБА Шаблон:Самыя дзейсныя ігракі рэгулярнага чэмпіянату НБА Шаблон:Лідары рэгулярнага чэмпіянату НБА па перахопах
Шаблон:Мужчынская баскетбольная зборная ЗША на Алімпійскіх гульнях 1984 Шаблон:Мужчынская баскетбольная зборная ЗША на Алімпійскіх гульнях 1992
- Бейсбалісты ЗША
- Баскетбалісты ЗША
- Баскетбалісты НБА
- Ігракі «Вашынгтон Уізардс»
- Ігракі «Чыкага Булз»
- Спартсмены некалькіх відаў спорту
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1984 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Члены баскетбольнай Залы славы
- Уладальнікі каманд Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі
- Ігракі зборнай ЗША па баскетболе
- Чэмпіёны Амерыкі па баскетболе
- Асобы