Фаналогія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мовазнаўства
Мовы свету
Тэарэтычная лінгвістыка
Фаналогія

Марфалогія

Сінтаксіс

Семантыка (+лексічная)

Прагматыка

Кагнітыўная лінгвістыка

Генератыўная лінгвістыка
Дэскрыптыўная лінгвістыка
Антрапалагічная лінгвістыка

Эвалюцыйная лінгвістыка (параўнальна-гістарычнае
мовазнаўства
, этымалогія)

Фанетыка

Сацыялінгвістыка
Прыкладная лінгвістыка
Камп'ютарная лінгвістыка

Фарэнсіка

Засваенне мовы

Language assessment

Language development

Прэскрыптывізм

Антрапалагічная лінгвістыка

Нейралінгвістыка

Псіхалінгвістыка

Стылістыка

Антрапалагічная лінгвістыка
Астатняе
Пісьменства

Дэшыфроўка

Тыпалогія

Гісторыя лінгвістыкі

Спіс лінгвістаў

Мовы свету

Нявырашаныя праблемы
Партал:Лінгвістыка

ФАНАЛО́ГІЯ (ад грэч.: phōnē гук і грэч.: logós слова, вучэнне), раздзел фанетыкі, які вывучае фанемы і іх сістэму.

Да ліку асноўных пытанняў фаналогіі належаць: вызначэнне існасці самой фанемы, г.зн., вызначэнне тых прыкмет, якія складаюць змест фанемы; высвятленне суадносін, з аднаго боку, паміж фанемай і гукамі, у якіх яна рэалізуецца, а з іншага боку, з іншымі фанемамі. Інакш кажучы, у цэнтры ўвагі фаналогіі знаходзіцца праблема тоеснасці фанемы.

На розніцу паміж параўнальна невялікай колькасцю гукаў, якія функцыянуюць у мове, і практычна незлічонай колькасцю розных фізічных гукаў, упершыню (1870-я гг.) звярнуў увагу лінгвіст І. А. Бадуэн дэ Куртэнэ, які распрацаваў палажэнні аб фанемах як "рухомых кампанентах марфем", аб разнастайнасці гукаў, якія аб'ядноўваюцца ў адну фанему, і першым увёў у лінгвістычны ўжытак тэрмін "фанема".

Ідэі Бадуэна дэ Куртэнэ аб розных аспектах фанетыкі — акустчна-артыкуляцыйным і функцыянальным, аб ролі гукаў "у механізме мовы" зрабілі вялікі ўплыў на развіццё фанетычных даследаванняў у рускім і сусветным мовазнаўстве, з'явіліся зыходнымі тэарэтычнымі пасылкамі для розных фаналагічных школ 20 ст., найперш, Маскоўскай і Ленінградскай фаналагічных школ, Пражскай лінгвістычнай школы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.