Марыа Ланца
| Марыа Ланца Mario Lanza |
|
| Імя пры нараджэнні: | Альфрэда Арнольд Какоца |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 31 студзеня 1921 |
| Месца нараджэння: | Філадэльфія, Пенсільванія, ЗША |
| Дата смерці: | 7 кастрычніка 1959 (38 гадоў) |
| Месца смерці: | Рым, Італія |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | Спявак (тэнар), акцёр |
| Кар'ера: | 1944—1959 |
| IMDb: | ID 0487292 |
Марыа Ланца[1] (анг. Mario Lanza; сапраўднае імя Альфрэда Арнольда Какоца (іт. Alfredo Arnoldo Cocozza) або Альфрэд Арнольд Какоца (анг. Alfred Arnold Cocozza); 31 студзеня 1921, Орэндж, Філадэльфія, Пенсільванія, ЗША — 7 кастрычніка 1959, Рым, Італія) — амерыканскі спявак (тэнар) і акцёр. Марыа Ланца паўплываў на такіх спевакоў будучага пакалення як Лучана Павароці і Хасэ Карэрас.
Па паходжанню італьянец. Браў урокі вакальнага майстэрства ў прыватных настаўнікаў, вучыўся ў школе для маладых спевакоў і музыкантаў. У другой палове 1940-х выступаў у складзе папулярнага «Трыо Бельканта» (разам з сапрана і басам-барытонам), якія давалі канцэрты ў ЗША, Канадзе, Мексіцы. Некалькі разоў выступіў на прафесійнай опернай сцэне — у пастаноўцы оперы Дж. Пучыні «Мадам Батэрфляй», аднак зрабіў выбар на карысць кінаакцёра і канцэртуючага выканаўцы. З пачатку 1940-х выступаў з канцэртамі і опернымі арыямі. Здымаўся ў мастацкіх фільмах «Паўночны пацалунак», «Любімчык Новага Арлеана», «Вялікі Каруза», «Серэнада», «У першы раз», «Сем узгоркаў Рыма» і інш. Гукавая дарожка фільма «Вялікі Каруза» пабіла ўсе рэкорды продажу (звыш мільёна копій), стала першым оперным запісам, які атрымаў званне «Залаты дыск». Запісаў некалькі музычных альбомаў з песнямі розных жанраў. Марыа Ланца быў сапраўды ўніверсальным спеваком — спяваў оперныя арыі, эстрадныя песні, рэлігійныя песнапенні. З вялікім поспехам трансліравалася штотыднёвая радыёпраграма «Шоў Марыё Ланца». Валодаў голасам незвычайнай моцы і прыгажосці. Сярод выказванняў крытыкаў і слухачоў пра яго голас — «Дасканалы рамантычны тэнар», «Выключна прыгожы голас», «Бязмерна выразны голас», «Амерыканскі Каруза» і да т.п.
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.9., Мн., 1999, С.125.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыа Ланца- Марыа Ланца на findagrave.com
- Асобы
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Філадэльфіі
- Памерлі 7 кастрычніка
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Акцёры паводле алфавіту
- Акцёры ЗША
- Акадэмічныя музыканты ЗША
- Спевакі і спявачкі ЗША
- Оперныя спевакі і спявачкі ЗША
- Тэнары
- Акцёры XX стагоддзя
- Памерлі ад тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі