Марыя Мантэсоры
| Марыя Мантэсоры | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Вядомая як: |
аўтар сусветна вядомай педагагічнай сістэмы |
Марыя Мантэсоры (іт. Maria Montessori; 31 жніўня 1870 - 6 мая 1952) — італьянскі педагог, вучоны, філосаф, гуманістка, каталічка.
Адным з сведчанняў міжнароднага прызнання Марыі Мантэсоры стала рашэнне ЮНЕСКА (1988), якое датычыцца ўсяго чатырох педагогаў, якія вызначылі спосаб педагагічнага мыслення ў ХХ стагоддзі.
Біяграфія [правіць]
Нарадзілася ў К'яравале (Цэнтральная Італія, правінцыя Анкона). Мантэсоры была першай жанчынай у гісторыі Італіі, якая скончыла курсы медыцыны і адной з першых носбітак вучонай ступені доктара навук.
Сусветную вядомасць Марыя Монтэсоры набыла ў сувязі з распрацаванай ёю педагагічнай сістэмай. Першая «школа Мантэсоры» была адкрыта ёю 6 студзеня 1907 года ў Рыме. Метады, заснаваныя на досведзе працы ў гэтай школе, былі пасля паспяхова развітыя і, нягледзячы на крытыку ў наступныя гады, застаюцца папулярнымі ў многіх краінах свету.
Мантэсоры пачынала з працы з разумова адсталымі дзецьмі, у далейшым яна пераключылася са спецыяльнай педагогікі на агульную, займаючыся і нармальнымі дзецьмі.
Пасля таго, як праца Мантэсоры ў рымскім Доме Дзіцяці атрымала вядомасць, на яе метад звярнулі ўвагу ў Паўночнай Амерыцы (каля 1913), пазней гэтая цікавасць спынілася.
Марыя Мантэсоры, акрамя Італіі, доўгія гады жыла і працавала ў Каталоніі і Нідэрландах.
З Нідэрландаў, дзе яна знаходзілася з 1936 года, Мантэсоры, па запрашэнні тэасофскага Таварыства, адправілася ў Індыю, дзе чытала лекцыі ў Мадрасе, Карачы і іншых гарадах, а пазней адкрыла сваю школу ў Кадайканале, якая працавала падчас Другой сусветнай вайны. Пасля Індыі яна пасялілася да канца свайго жыцця ў Нідэрландах, дзе яна памерла ў 1952 (Наардвейк-ан-Зэ). Міжнародная Мантэсоры-Арганізацыя (AMI) была таксама заснавана ў Нідэрландах у 1929 (дзейнічае па сённяшні дзень). Сын Марыі Мантэсоры Марыа ўзначальваў гэтую арганізацыю да сваёй смерці (1982).
Літаратура [правіць]
- Марыя Мантэсоры // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 91
| Гэта пачатак артыкула пра асобу з Італіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |