Марыя Элена Віейра да Сілва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Элена Віейра да Сілва
парт.: Maria Helena Vieira da Silva
Род дзейнасці мастачка, вітражыстка, графік, артыстка, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1908(1908-06-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1992(1992-03-06)[5][6][…] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Árpád Szenes[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Элена Віейра да Сілва (парт.: Maria Helena Vieira da Silva, 13 чэрвеня 1908, Лісабон — 6 сакавіка 1992, Парыж) — французская мастачка партугальскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка дыпламата, жыла з сям’ёй у Францыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі. З адзінаццацігадовага ўзросту вучылася жывапісу ў Лісабонскай мастацкай акадэміі. У 1928 годзе разам з маці прыехала ў Парыж, пазнаёмілася з Мацісам, Пікаса, Бракам, Дзюфі, Утрыло, Мандрыянам, Дзюшанам, сюррэалістамі (Міро, Эрнстам). Брала ўрокі жывапісу ў Фернана Лежэ, скульптуры — у Антуана Бурдэля, займалася габеленым мастацтвам, керамікай, кніжным афармленнем (ілюстравала кнігі Рэнэ Шара). У тым жа 1928 годзе зблізілася з выхадцам з Венгрыі, мастаком Арпадам Сенешам і ў 1930 годзе выйшла за яго замуж. Займалася ў Ражэ Бісьера ў Акадэміі Рансана. Першая персанальная выстава адбылася ў парыжскай галерэі Жанны Бюшэ (1932), у 1935 і 1936 гадах — у Лісабоне. Пасля нацысцкага ўварвання ў Францыю Віейра да Сілва і Сенеш — яна як страціла партугальскае грамадзянства, ён як габрэй — жылі на правах апатрыдаў у Партугаліі, а з 1940 года — у Бразіліі. Пасля вайны Віейра да Сілва вярнулася ў Францыю, і ў 1956 годзе яна і Сенеш атрымалі французскае грамадзянства.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/80915 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Maria Elena Vieira da Silva
  3. а б Fundació Apel·les Fenosa — 2002.
  4. а б Maria Elena Vieira da Silva // https://www.boijmans.nl/en/collection/artists/18552 Праверана 19 красавіка 2024.
  5. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  6. Maria Helena Vieira da Silva — 2008.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.