Анры Маціс
| Анры Маціс фр.: Henri Matisse |
|
| Дата нараджэння: | 31 снежня 1869 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Ле Като-Камбрэзі, Пікардыя |
| Дата смерці: | 3 лістапада 1954 |
| Месца смерці: | Ніца |
| Падданства: | |
| Род дзейнасці: | мастак і скульптар |
Анры́ Маці́с (Матыс) (фр.: Henri Matisse; 31 снежня 1869, Ле Като-Камбрэзі, Пікардыя — 3 лістапада 1954, Ніца) — французскі мастак і скульптар, які лічыцца аднім з самых вядомых фавістаў.
Першапачаткова Маціс займаўся правам, але ўжо ў 24-гадовым узросце паступіў у парыжскую школу мастацтва. Вучыўся ў Густава Маро і спачатку пісаў карціны пад уплывам імпрэсіяністаў і японскай культуры. У 1905 годзе Маціс упершыню выставіў свае працы ў «АВосеньскім Салоне». Дзве зімы (1912 і 1913 гг.), мастак правёў у Марока, дзе на яго творчасць паўплывала ісламскае мастацтва. Хутка ён знайшоў уласны стыль. Сусветную вядомасць Маціс атрымаў ужо пасля сваёй смерці.
Акрамя карцін, вядомы яго выдатныя малюнкі, гравюры, скульптуры, малюнкі для тканіны. Яго першай спробай у скульптуры стала копія твора Антуана Луі Бары, зробленная ім у 1899 годзе.[1]
Адной з вядомейшых працаў мастака сталі вітражы дамініканскай Капэлы Ружанцоў у Вансе (1951 год).
Пасля анкалагічнай аперацыі (1941 год) Маціс страціў мажлівасць хадзіць і рухаўся выключна ў інвалідным крэсле, і пасля яе, замест малявання, пачаў займацца пераважна папяровымі калажамі.
Анры Маціс захапляўся творчасцю Пабла Пікаса.
Зноскі
- ↑ Leymarie, Jean; Read, Herbert; Lieberman, William S. (1966), Henri Matisse, UCLA Art Council, стp.19-20.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анры Маціс- henri-matisse.net — Henri Matisse: Life and Work