Матырына (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матырына
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 131,3[1] м
Даўжыня 1,7 км
Шырыня 1,4 км
Плошча 1,38 км²
Даўжыня берагавой лініі каля 7 км
Найбольшая глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня 3,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 178 км²
Упадаюць рака Альзініца, ручаі
Выцякаюць рака Альзініца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Матырына (Беларусь)
Матырына
Матырына
Матырына (Віцебская вобласць)
Матырына
Матырына
Map

Маты́рына, Матырынскаевозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 6 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Матырына.

Плошча паверхні возера 1,38 км². Даўжыня 1,7км, найбольшая шырыня 1,4 км, даўжыня берагавой лініі каля 7 км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 3,6 м. Плошча вадазбору 178 км².
Катлавіна возера трохвугольнай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, месцамі з валунамі. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі нізкія, у паўночнай частцы возера сплавінныя. Дно возера ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей — ілістае, у паўночным заліве выслана сапрапелем. На возеры 3 астравы агульнай плошчай каля 1 га. Возера зарастае. Праз возера працякае рака Альзініца. На паўднёвым захадзе злучана ручаём з возерам Лаканец, на поўначы ўпадае канава з возера Лінне.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, гусцяра, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

На паўднёвы ўсход ад возера пралягае аўтамабільная дарога Н3701.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 209. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)