Мацвей Іванавіч Платаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мацвей Іванавіч Платаў
руск.: Матвей Иванович Платов
Platov.jpg
Мацвей Іванавіч Платаў
Дата нараджэння

8 жніўня 1751({{padleft:1751|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})

Месца нараджэння

станіца Старачаркаская, Аксайскага pаёна Растоўскай вобласці, Расія

Дата смерці

3 студзеня 1818({{padleft:1818|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (66 гадоў)

Месца смерці

Новачаркаск

Род войскаў

Кавалерыя

Гады службы

1766 - 1818

Званне

Генерал ад кавалерыі

Мацвей Іванавіч Платаў[6.08.1751, станіца Старачаркаская, цяпер Аксайскага pаёна Растоўскай вобласці, Расія — 3.01.1818] - расійскі ваенны дзеяч. У 1801 годзе стаў вайсковым атаманам Данскога казацкага войска, з 1809 года генерал ад кавалерыі, граф з 1812.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Платава быў вайсковым старшыной і належаў да стараабрадцаў-папоўцаў. Мацвей Іванавіч паступіў у службу на Доне ў вайсковую канцылярыю ў 1766, у 1769 годзе атрымаў чын есаула.

Удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1768—74 і 1787—91 гадоў, задушэння сялянскай вайны пад кіраўніцтвам Е.І.Пугачова. Удэельнік руска-пруска-французскай 1806—07 і руска-турэцкай 1806—12 войнаў.

У пачатку вайны 1812 камавдаваў "лятучым" корпусам у складзе Першай Заходняй арміі, які быў размешчаны ў раёне Гродна. У выніку імклівага наступления Напалеона на Вільню быў адрэзаны ад сваёй арміі і вымушаны далучыцца да Другой Заходняй арміі. Знаходзячыся ў яе ар’ергардзе, корпус пад кіраўніцтвам Платава двойчы атрымаў перамогі над французскай кавалерыяй: у Мірскім баі 1812 і ў Раманаўскім баі 1812; прыкрываў адыход Другой арміі да Смаленска. Пасля Смаленской аперацыі 1812 узначальваў ар’ергард аб’яднанай арміі. У час Барадзінскай бітвы зрабіў паспяховы рэйд у тыл ворага. Пры адступленні французскай арміі накіраваны М.І. Кутузавым у тыл ворага ўздоўж Смаленскай дарогі; удзельнічаў у вызваленні Оршы, Талачына, Барысава; у снежні 1812 выбіў ар’ергард праціўніка за межы Расіі каля Коўна.

Удзельнічаў ў замежных паходах 1813—14. Набыў вялікую папулярнасць як герой вайны 1812. У 1814 разам з Аляксандрам I наведаў Англію, дзе атрымаў дыплом ганаровага доктара права Оксфардскага універсітэта.

У 1805 заснаваў Новачаркаск, куды перанёс сталіцу Данскога казацкага войска. У гэтым месцы Платаў і быў пахаваны ў 1818 годзе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Атаман Платаў стаў персанажам беларускай народнай казкі «Платон-казак».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Харкевич В. Действия Платова в арьергарде Багратиона в 1812 г. СПб., 1901;
  • Астапенко М.П., Левченко В.Г. Атаман Платов: Жизнеописание. М., 1988.
  • Е. П. Савельев. Атаман М. И. Платов и основание г. Новочеркасска в 1805 г.