Стараабрадства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гэты артыкул з'яўляецца часткай
серыі артыкулаў аб народзе

Рускія
Coat of Arms of the Russian Federation.svg

Культура
Літаратура · Музыка · Тэатр · Танец
Выяўленчае мастацтва · Кінематограф
Дэкаратыўна-прыкладое мастацтва
Архітэктура · Кухня · Спорт

Руская дыяспара
Украіна · Прыбалтыка · ЗША
Казахстан · Балгарыя · Францыя
Германія · Кітай · Аўстралія

Руская гісторыя
Кіеўская Русь · Мангола-татарскае нашэсце
Маскоўская Русь · Расійская імперыя
СССР · Расійская Федэрацыя

Этнаграфічныя групы
Казакі · Паморы · Бухтармінцы · Малакане
Камчадалы · Ліпаване · Калымчане · Тудаўляне
Гаруны · Затундраныя сяляне

Рэлігія
Праваслаўе: РПЦ · РПЦЗ · Стараабрадства
· Рыма-каталіцызм
Пратэстантызм · Рускія мусульмане

Руская мова
Алфавіт · Фанетыка · Дыялекты ·
Старажытнаруская мова
на Украіне · у Беларусі · у Латвіі · у Эстоніі

Іншае
Навука · Святы · Філасофія · Сімволіка
Рускае імя · Руская баня

Стараабрадства, накірунак у маскоўскім праваслаўі, прадстаўнікі якога адвяргаюць царкоўную рэформу патрыярха Нікана і цара Аляксея Міхайлавіча.

Стараабрадства падзяляецца на дзве плыні: папоўцы (якія лічаць неабходным наяўнасць духавенства і адпраўлення імі царкоўных таінств) і беспапоўцы (якія лічаць, што са смерцю апошняга не прыняўшага рэформу свяшчэнніка няма магчымасці ставіць новых і неабходна абыходзіцца без ніх). Кожная плыня падзяляецца на шэрах юрысдыкцый. Буйнейшымі арганізацыямі папоўцаў з'яўляюцца Руская праваслаўная стараабрадская царква і Дрэўлеправаслаўная царква.

З моманту ўзнікнення стараабрадцы стала пераследваліся свецкімі і царкоўнымі ўладамі з рознаю ступенню інтэнсіўнасці. У 1905 годзе маніфестам імператара Мікалая II стараабрадцы былі легалізованы. У 1971 годзе Руская праваслаўная царква зняла з іх пракляцце.

Дагматычных разыходжанняў з імнымі плынямі праваслаўя ў стараабрадцаў няма. Адрозненні ёсць у асноўным толькі ў літургічнай практыцы:

  • хрышчэнне двумя пальцамі, а не трымя;
  • адрозненне у напісанні некалькіх сакральных імён у тым ліку: Исус, а не Иисус;
  • слова алілуя вымаўляецца два разы, а не тры;
  • хросны ход па гадзіннікавай стрэлцы, а не супряць яе;
  • (у Беларусі) на службе гаворыцца «о богохранимой стране нашей Российской, властех и воинстве ея», а не «о богохранимой стране нашей, властях, воинстве и народе ея», як у РПЦ;
  • спяванне монагалоснае, а не палітоннае; таксама старыя знакі для запісі нот (крукі);
  • магчымасць карыстання літымі іконамі;
  • захаванне саюза-супрацьстаўлення а ў Сімвале веры («рожденна, а не сотворенна»);
  • прызнанне выключна васьміканечнага крыжа.

Стараабрадскія грамады акрамя Расіі знаходзяцца ў Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, на Украіне, у Румыніі, Малдове, Польшы, ЗША, Канадзе, шэрагу краін Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі.

Стараабрадцы ў Беларусі [правіць]

Беларусь была адной з краін, куды стараабрадцы ўцякалі ад праследу маскоўскіх уладаў. Найбуйнейшыя пасяленні старабрадцаў у Беларусі склаліся і да нашага часу захаваліся ў шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці, ў Бабруйску і Бабруйскім раёне і г.д. Дзяржаўная мяжа давала абарону ад праследу, але не заўсёды надзейную: за Кацярынай II расійскія войскі ладзілі адмысловыя карныя паходы на Ветку. На Беларусі стараабрадцы вольна друкавалі кнігі ў Гродне, Вільне, Супраслі, Магілёве; тыя кнігі потым таксама таемна распаўсюджваліся ў Расіі, дзе былі забаронены.

Старабрадцы ў Беларусі ўтвараюць адмысловую этнаканфесійную групу рускіх, якая выразна ўсведамляе сваю самастойнасць ад астатніх рускіх (як тых, што жывуць у Расіі, так і тых, што прыехалі ў Беларусь). У якасці этноніму адзначанае выкарыстанне тэрміну "маскаль", (прынамсі - на Віцебшчыне) - як навакольнымі беларусамі, так і ў якасці саманазову. На поўдні Беларусі беларускае атачэнне выкарыстоўвае абразлівы тэрмін "кацап" (ка(к)цап - "цап" па-ўкраінску казёл, таму што стараверы прынцыпова не галіліся і нават не стрыглі бароды і вусы), які ў апошнія часы некаторымі нашчадкамі стараабрадцаў выкарыстоўваецца таксама як саманазоў.

Стараабрадцы захоўвалі архаічныя рускія гаворкі (у тым ліку даследчыкі адзначалі адмысловыя маскоўскія архаічныя рысы), якія не зазналі наступных змен, характэрных для рускай мовы і гаворак метраполіі. Але затое - трапілі пад беларускі ўплыў (а месцамі адбыўся і поўны пераход на беларускую мову, пры захаванні нацыянальнага самаўсведамлення).

Цікава, што найбольш развітыя, найбольш разнастайныя формы беларускіх узораў на рушніках фіксуюцца акурат у тых мясцінах (Ветка, раён Лепельшчыны), дзе захоўваюцца пасяленні стараабрадцаў.

Гл. таксама [правіць]