Машканскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Машканскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Машканы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 739
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Машка́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Машканы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў складзе Багушэўскага раёна. 8 ліпеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 12 лютага 1935 года сельсавет у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Сенненскага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Застадольскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Бікава, Госмірава, Застадолле і Парнева)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Машканскага сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Обальскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Вуглы, Дубаўцы, Замошша, Кадукова, Казлы, Канстантова, Карчэўшчына, Кругляны, Марцінаўка, Масяйкі, Обаль, Раманаўка, Рудкоўшчына, Слабада, Станькі, Стрыгі, Ходараўка, Цеплякі, Чудня і Ярошкі)[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2209 чалавек[4], з іх 91,4 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1739 чалавек[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.