Мечыслаў Арловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мечыслаў Арловіч
Mieczysław Orłowicz
М. Арловіч у 1953 годзе
М. Арловіч у 1953 годзе
Дата нараджэння 17 снежня 1881(1881-12-17)
Месца нараджэння Комарна, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгрыя
Дата смерці 4 лістапада 1959(1959-11-04) (77 гадоў)
Месца смерці Варшава, Польшча
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Польшчы Польшча
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера геаграфія, этнаграфія, краязнаўства
Навуковая ступень доктар навук
Альма-матар Львоўскі ўніверсітэт
Вядомы як турызмолаг
Узнагароды
Medal Rodła афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мечыслаў Арловіч (17 снежня 1881, Комарна, Аўстра-Венгрыя - 4 лістапада 1959, Варшава, Польшча) — польскі навуковец, географ, этнограф, краязнавец, турызмолаг і папулярызатар падарожжаў і турызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з працай бацькі, які быў натарыусам, сям'я Арловічаў часта мяняла месца жыхарства, пераязджаючы па чарзе ў Дэмбіцу, Ярослаў, Самбар і Рыманаў. Большую частку свайго дзяцінства Мечыслаў Арловіч правёў у мястэчку Прухнік каля Яраслава ў свайго дзеда Яна Красіцкага. Вучыўся Мечыслаў ў гімназіях у Яраславе, Самбары і ў езуіцкім калегіўме ў Хыраве. Падчас знаходжання сям'і Арловічаў у Рыманаве (1895-1904) малады Мечыслаў штогод прыязджаў туды на адпачынак. На гэты перыяд прыпалі яго першыя знаёмствы з картамі (аўстрыйскія ваенныя карты ў маштабе 1:75 000) і даведнікамі ("Даведнік па аўстрыйскіх дзяржаўных чыгунках"), з якімі ён планаваў першыя самастойныя паходы ў горы і далёкія паездкі ў іншыя гарады і краіны. Малады Арловіч выяўляў асаблівую цікавасць да геаграфіі, гісторыі, архітэктуры і этнаграфіі краю, у якіх ён знаходзіўся.

Скончыў Львоўскі ўніверсітэт, у 1906 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па правазнаўству. Ён быў адным з заснавальнікаў Акадэмічнага турыстычнага клуба ў Львове (1906) і арганізаваў першы Алімпійскі камітэт у Польшчы. Ён быў аўтарам больш за 100 турыстычных даведнікаў па Польшчы, Заходняй Украіне і Заходняй Беларусі. Арловіч таксама актыўна прапагандаваў турызм ва ўсходніх ваяводствах Другой Польскай Рэспублікі.

Пасля здабыцця Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе працаваў чыноўнікам розных міністэрстваў: з чэрвеня 1919 па 1932 год займаў пасаду начальніка аддзела па пытаннях турызму Агульнага дэпартамента Міністэрства грамадскіх работ (з 1925 года - Дарожнага дэпартамента), а з 1932 па 1939 год у рангу дарадцы быў кіраўніком сектара ў аддзеле турызму Міністэрства камунікацый і займаў гэтую пасаду таксама пасля заканчэння Другой сусветнай вайны з 1945 па 1952 год. З 1952 года і да смерці працаваў у Камітэце па турыстычных справах Прэзідыума Урада Польскай Народнай Рэспублікі, быў членам Камісіі па краязнаўству і турызму пры Міністэрстве адукацыі ПНР. Пахаваны на алее заслужаных на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве. У ягоны гонар названыя вуліца ў польскай сталіцы, шматлікія турыстычныя маршруты, дом турыста і турыстычны клуб. У 1970 годзе ў Варшаве выйшла ягоная аўтабіяграфія "Мае турыстычныя ўспаміны".

Асобныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Orłowicz, M. Działalność rządu na polu popierania turystyki / M. Orłowicz // Wierchy. Rocznik poświęcony górom i góralszczyźnie. – Lwów: Księgarnia wydawnicza H. Altenberga, 1926. – S. 167–169.
  • Orłowicz, M. Domy wycieczkowe dla młodzieży w Polsce i zagranicą / M. Orłowicz // Wychowanie Fizyczne. – 1934. – № 6–8. – S. 368–380.
  • Orłowicz, M. Działalność rządu na polu popierania turystyki / M. Orłowicz // Wiechy. Rocznik poświęcony górom i góralszczyźnie. – Lwów: Księgarnia wydawnicza H. Altenberga. – 1927. – S. 156–168.
  • Orłowicz, M. Moje wspomnienia turystyczne / M. Orłowicz. – Wrocław: Ossolineum, 1970.
  • Orłowicz, M. Monografija Polesia / M. Orłowicz // Ziemia. – 1923. – № 3. – S. 62–63.
  • Orłowicz, M. Organizacja opieki państwowej nad turystyką i przemusłem turystycznym w Polsce / M. Orłowicz // Wychowanie Fizyczne. – 1932. – № 1–4. – S. 20–27.
  • Orłowicz, M. Organizacja opieki państwowej nad turystyką w Polsce / M. Orłowicz // Ziemia. – 1926. – № 9. – S. 135–137.
  • Orłowicz, M. Organizacja opieki państwowej nad turystyką w Polsce / M. Orłowicz // Ziemia. – 1926. – № 8. – S. 114–116.
  • Orłowicz, M. Organizacja turystyki w Polsce / M. Orłowicz // Wychowanie Fizyczne. – 1932. – № 1–4. – S. 21–26.
  • Orłowicz, M. Organizacja turystyki w Polsce / M. Orłowicz // Wychowanie Fizyczne. – 1920. – № 3–4. – S. 70–74.
  • Orłowicz, M. Organizacja turystyki w Polsce / M. Orłowicz // Wychowanie Fizyczne. – 1933. – № 10. – S. 361–369.
  • Orłowicz, M. Turystyka w Polsce w 1921 roku/ M. Orłowicz // Ziemia. – 1922. – № 3. – S. 94–100.
  • Orłowicz, M. Zjazd towarzystw turystycznych w Warszawie / M. Orłowicz // Ziemia. – 1927. – № 10. – S. 158–159.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kowalik, T. Życie dla turystyki, krajoznawstwa i sportu: Mieczysław Orłowicz 1881–1959. – Warszawa: PTTK «Kraj», 2009.