Турызмалогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Турыстычная літаратура

Турызмалогія (таксама турызмазнаўства, турыстыка) — напрамак міждысцыплінарных даследванняў і галіна сацыякультурных ведаў, якая мае сінтэтычны характар і характарызуецца разгалінаванымі міжнавуковымі сувязямі, якія факусуюцца на ўсведамленні розных аспектаў турызму, а таксама непасрэдна навуковая і вучэбная дысцыпліна, якая вывучае тэорыю турызму.

Турызмолаг — навуковец, які даследуе (у межах розных навуковых кірункаў і дысцыплін) тэорыю і практыку турызму.

Праблема наймення[правіць | правіць зыходнік]

У розных краінах і рознымі аўтарамі і навуковымі школамі гэты напрамак міждысцыплінарных даследванняў называецца па-рознаму. У залежнасці кантэкста і сэнса, якім напаўняе яго сам аўтар, сустракаюцца амаль сінанімічныя аналагі тэрміна «турызмалогія»: сэрвісалогія, турызмазнаўства, туралогія, тураграфія, турыстыка і інш. У Расіі сёння атрымала найбольшую ў падтрымку навуковых колах тэрміны «туралогія» (найбольш актыўна гэты варыянт прасоўвае Санкт-Пецярбургская акадэмія турызму) і турыстыка (гэты варыянт падтрымлівае Расійская Міжнародная Акадэмія турызму ў Маскве). Ва Украіне найбольшае распаўсюджанне атрымаў тэрмін «турызмазнаўства». Тэрмінам «турыстыка» карыстаюцца даследчыкі ў іншых славянскіх краінах (Польшча, Чэхія, Балгарыя і інш.). У беларускіх акадэмічных колах фарміруецца практыка паралельнага выкарыстання двух тэрмінаў: турызмалогія і турызмазнаўства.

Перадумовы ўзнікнення[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны турызм — гэта сапраўдны сацыяльны феномен і важны сацыяльны інструмент, умелае выкарыстанне якога выводзіць эканоміку на новы ўзровень, забяспечвае хуткія і высокія прыбыткі, стымулюе рэгіянальнае развіццё, спрыяе занятасці, забяспечвае прагрэс у многіх сферах грамадскага жыцця, з’яўляецца элементам механізму фарміравання бюджэтаў розных узроўняў. Аднак для таго каб турыстычная індустрыя забяспечвала рэальны прыбытак, ёй патрэбна дзяржаўная падтрымка, накіраваная перш за ўсё на ўкараненне інвестыцыйных праектаў, звязаных зса стварэннем сучаснай інфраструктуры, фарміраваннем новых турыстычных маршрутаў, актывізацыю ўнутранага турызму, падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў, у тым ліку і навукоўцаў-турызмолагаў. Адукацыя сеткі спецыялізаваных навукова-даследчых інстытутаў, цэнтраў, лабараторый, задачамі якіх з’яўляецца распрацоўка навуковых асноў турыстычнай дзейнасці, даследаванне і абагульненне турыстычнай практыкі з мэтай яе ўдасканалення, навучання студэнцкай моладзі турыстычных прафесій з’яўляецца яшчэ адным стымулам для фарміравання тэорыі турызму.

Фарміраванне турызмалогіі — шматвектарны працэс. Ён разгортваецца на двух асноўных узроўнях, як «зверху» — пастаноўка праблем, фармулёўка ідэй і гіпотэз, вызначэнне канцэптаў, распрацоўка тэарэтычных мадэляў; так і «знізу» — навуковае асэнсаванне практыкі (праксеалогія турызму), абагульнены аналіз яго складнікаў — эканомікі, маркетынгу, лагістыкі, рэкрэалогіі і г.д. Станаўленне турызмалогііі — арыгінальнай, інавацыйнай, сацыяльна-эканамічнай гуманітарнай навукі і вучэбнай дысцыпліны — адбываецца на працягу ўсёй гісторыі турызму. З цягам эвалюцыі турызму паступова адбываецца яго асэнсаванне, фармуецца яго тэарэтычны вобраз.

Прадмет вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Турызмалогія і турызмазнаўства парадкуюць, абагульняюць і канцэптуалізуюць разнастайны матэрыял назіранняў адносна турызму як з’явы грамадскага жыцця. Назапашванне і канцэнтрацыя турыстычных ведаў робяць магчымым яго навуковае афармленне. Улічваючы складанасць аб’екта даследавання, наяўнасці розных навуковых школ, якія даследуюць феномен турызму, спецыфіку аўтарскіх пазіцый, якія часам прынцыпова не супадаюць, цалкам натуральна, што магчымыя розныя версіі турызмалогіі, а манаполія на яе адзінае тлумачэньне не дарэчная. Аднак неабходна ўзгадненне асноўнага разумення глыбіннай сутнасці турызму, якая заключаецца перш за ўсё ў тым, што ён з’яўляецца формай грамадскага жыцця і дзейнасці чалавека, які падарожнічае, разнавіднасцю практычнай дзейнасці мільёнаў людзей.

Паглыбленая праца над тэарэтычным вызначэннем спецыфікі феномену турызму — не толькі важнае навуковае заданне, але і практычная патрэба. Адсутнасць адзінага паняційнага апарату, няўзгодненасць у вызначэннях асноўных канцэптаў турызмалогіі, адвольнасць трактовак базавых паняццяў істотна адбіваюцца на змесце асноватворных дакументаў турыстычнага кірунку навукі, турысцкай статыстыкі, афіцыйнай справаздачнасці, якая павінна аналітычна адлюстроўваць стан турызму, у прыватнасці ў Беларусі. Паняццевая, катэгарыяльная «празрыстасць» і кансэнсусная ўзгодненасць ужывання прафесійнай тэрміналогіі вельмі неабходныя ў справе нарматыўнага забеспячэння дзейнасці галіны даследаванняў, стварэння дасканалых вучэбна-адукацыйных праграм.

У паняційны спосаб ўвесь тэарэтычна асэнсаваны вобраз турызму арганізуюць такія базавыя канцэпты, як «турыст», «турызм», «падарожжа», «дэстынацыя», «турыстычны прадукт», «індустрыя турызму», «турыстычная інфраструктура». Яны характарызуюць турызм сістэмна, у сваёй сукупнасці і ўзаемаабумоўленасці характарызуюць яго як уплывовы сацыяэканамічны і сацыякультурны інстытут.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Турызмалогія — адносна малады кірунак навуковых даследаванняў. Названыя канцэпты — гэта толькі частка яе ўнутранага зместу. Навуковыя даследчыкі турызму ((В. Квартальнаў, І. Зорын, А. Александрава, А. Асаўленка (Расія), С. Сцечыў (Сербія), І. Інджэйчык, Я. Фечко (Польшча), Ф. Котлер, Р. Макінтош (ЗША), М. Кабушкін, П. Дуровіч, Л. Гайдукевіч (Беларусь), Я. Алейнік, М. Мальска, В. Федорчанка, О. Любіцэва, (Украіна) і інш.) сфармавалі метадалагічную базу тэорыі турызму. Станаўленне і развіццё турызмалогіі адбываецца ў кантэксце агульнай эвалюцыі сучаснай навукі, перш за ўсё яе сацыягуманітарнага і эканамічнага яе раздзелаў.

У пачатку XXI ст. перад турыстычнай навукай паўстаюць новыя патрабаванні у даследаванні ўласных тэарэтычных і сацыяльных праблем. Істотны ўплыў на тэорыю і практыку турызму аказвае сучасная канцэпцыя інфарматызацыі і кампутарызацыі, анімацыі, валеалогіі і інш. Якасна новыя сюжэты і турызмалагічныя напрацоўкі прапануе практыка «альтэрнатыўнага» і экстрэмальнага турызму, з’яўленне яго новых, часам экзатычных формаў.

Натуральная сувязь турызму са шматлікімі сферамі гаспадарчай і сацыяльнай сферы грамадства патрабуе шырокага прымянення прыкладных дасягненняў розных галін навукі. Актуальнай навуковай задачай, у прыватнасці, з’яўляецца ўзгадненне разумення і інтэрпрэтацыя відаў турызму, развіццё канцэпцый турыстычнага абслугоўвання, рэалізацыі на практыцы сучасных мадэляў турыстычных цэнтраў і тэрыторый. Для вырашэння гэтых задач неабходна аб’яднаць намаганні розных адукацыйных, навукова-даследчых устаноў, навукоўцаў ў нацыянальным і сусветным маштабе.

Турызм — гэта надзвычай дынамічная з’ява. Ён чуйна рэагуе на тыя змены, якія адбываюцца ў структуры грамадскіх і індывідуальных патрэбаў, своеасабліва адказвае на выклікі, прапановы і пагрозы, уласцівыя XXI ст. Таму сучасная турызмалогія мае не толькі адаптаваць спецыялістаў галіны да рэалій сучаснасці, вострай канкурэнцыі на рынку турыстычных паслуг, але і рыхтаваць іх да сустрэчы з новым, незнаёмым, фармаваць не толькі тактычнае уменне, але і стратэгічнае, перспектыўнае мысленне. У ліку не толькі сучасных праблем тэорыі і практыкі турызму, а і яго бліжэйшых і аддаленых перспектыў, будучых магчымасцяў — гэта актуальныя задачы турызмалогіі.

Вядомыя беларускія вучоныя-турызмолагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Биржаков М. Б. Введение в туризм. — Санкт-Петербург: Герда, 2007. — 576 с.
  • Басюк Д. І. Основи туризмології. — Кам’янець-Подільський: Аксіома, 2005. — 204 с.
  • Вишневська О. Феномен туризму у сучасному соціокультурному просторі. — Харків: ХНУ ім. В. Н. Каразіна, 2009. — 296 с.
  • Ганский В. А. Мировой рынок туристических услуг: интеграция Беларуси в глобальное туристическое пространство. — Новополоцк: ПГУ, 2014. — 188 с.
  • Долженко Г. П. Основы туризма. — М.; Ростов-на-Дону: ИЦ «МарТ», 2009. — 320 с.
  • Зорин И. В., Каверина, Т. П. Квартальнов, В. А. Туризм как вид деятельности. — Москва: Финансы и статистика. 2005. — 288 с.
  • Олійник Я. Б. Теоретичні основи туризмології. — Київ: Ніка-Центр, 2005. — 316 с.
  • Осауленко А. П. Туризм: социально-институциональные основы развития. — Владивосток: Дальнаука, 2001. — 445 с.
  • Словник рекреаційних термінів / укл. С. С. Бєляєва. — Київ: Академія, 2011. — 184 с.