Мора Крызісаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мора Крызісаў
Mcrisium.jpg
Мора Крызісаў

Мора Крызісаў (лац.: Mare Crisium) — месяцовае мора, размешчанае на паўночны ўсход ад Мора Спакою, на бачным баку Месяца. Басейн крызісаў утварыўся ад 4,55 да 3,85 млрд гадоў таму. Мора мае дыяметр 418 км[1], плошчу 137000 км². У яго вельмі плоскае дно, акружанае маршчыністым колцавым хрыбтом. Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 17° пн. ш. 59° у. д. / 17° пн. ш. 59.1° у. д. (G) (O) (Я)[1]. На поўдні размешчаныя часткова пахаваныя пад пакладамі пароды кратэры[2].

22 жніўня 1976 савецкім зондам «Луна-24» на Зямлю быў паспяхова дастаўлены ўзор грунту з Мора Крызісаў[3].

Да паўночны ўсход ад Мора Крызісаў знаходзіцца Мора Змяі[4]. Мора Крызісаў з'яўляецца месцам крушэння ў 1969 годзе касмічнага апарата «Луна-15».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.) . International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 3 жніўня 2010.
  2. Autostar Suite Astronomer Edition. CD-ROM. Meade, April 2006.
  3. laspace.ru :: НПО им. С. А. Лавочкина
  4. Mare Crisium. lunar.arc.nasa.gov. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2007.