Мора Нектару

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мора Нектару
Mnectaris.jpg
Мора Нектару

Мора Нектару (лац.: Mare Nectaris) — невялікае месяцовае мора, размешчанае паміж Морам Спакою і Морам Дастатку. На ўсходняй ускраіне мора знаходзяцца горы Пірэнеі, на поўдзень ад яго цэнтральнай вобласці — кратэр Рос. Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 15° пд. ш. 35° у. д. / 15.2° пд. ш. 35.5° у. д. (G) (O) (Я)[1], дыяметр складае 333 км[1]. Плошча мора складае 101 000 квадратных кіламетраў.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Басейн мора утварыўся пераважна у Нектарскі, а таксама Раннеімбрыйскі перыяды і быў затоплены лавай ў Познеімбрыйскі перыяд. Таўшчыня пласта лавы складае каля 1000 метраў. Кратэр Тэафіла, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы мора, адносіцца да Эратасфенскага перыяду, і з'яўляецца больш маладым утварэннем. На заходняй ускраіне мора знаходзяцца некалькі грабенаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.) . International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 5 жніўня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]