Мора Мары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мора Мары
Мора Мары

Мора Мары (лац.: Mare Ingenii) — мора на адваротным боку Месяца. Размешчана ў паўднёвым паўшар'і ў басейне Мары.

Пароды мора Мары і навакольных кратэраў адносяцца да познеімбрыйскай эпохі (3,8 — 3,2 млрд гадоў), у той час як пароды басейна Мары — да данектарскага перыяду (4,5 — 3,9 млрд гадоў).

Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 33°42′ пд. ш. 163°30′ у. д. / 33,7° пд. ш. 163,5° у. д. / -33.7; 163.5G[1], дыяметр складае 318 км[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Дадзеная вобласць упершыню выяўлена на здымках адваротнага боку Месяца, атрыманых савецкай аўтаматычнай міжпланетнай станцыяй «Луна-1», вядомай таксама як «Мара». У гонар гэтай станцыі вобласць была названая морам Мары з адпаведнай лацінскай назвай — Mare Desiderii (літар. Мора Жадання). Аднак, на зробленых пазней больш выразных здымках было бачна, што гэта не адзіная нізіна, а сукупнасць з некалькіх кратэраў і роўнага ўчастку, названага Mare Ingenii. У сувязі гэтым Міжнародны астранамічны саюз уключыў у спіс аб'ектаў на паверхні Месяца толькі назва Mare Ingenii, на якое і была перанесена назва Мора Мары. Хоць, лацінская назва «Mare Ingenii» літаральна перакладаецца як «Мора Розуму».

Зноскі

  1. а б Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 16 жніўня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]