Мора Дастатку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мора Дастатку
Мора Дастатку

Мора Дастатку (лац.: Mare Fecunditatis) — месяцавае мора ва ўсходняй частцы бачнага боку Месяца. Басейн мора сфармаваўся ў данектарскі перыяд і акружаны ўтварэннямі, якія сфармаваліся ў нектарскі перыяд. Мора было затоплена лавай у познеімбрыйскі перыяд; таўшчыня лававага пласта адносна невялікая ў параўнанні з Морам Крызісаў і Морам Спакою. Басейн мора перакрываецца з басейнамі мораў Нектару, Спакою і Крызісаў.

На ўсходнім боку мора размешчаны кратар Лангра. Каля цэнтральнай частцы мора размешчаны кратары Месье A і B.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]