Мікалай Ісакавіч Туранкоў
Мікалай Ісакавіч Туранкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 жніўня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1998 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | глебазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1982) і кандыдат сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Ісакавіч Туранко́ў[1] (8 жніўня 1922 — 1998) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар біялагічных навук (1982).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Асобіна Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР (зараз у Гомельскай вобласці Беларусі). У 1949 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў у Інстытуце сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР. З 1960 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі, дзе з 1962 года займаў пасаду загадчыка аддзела глебавых працэсаў, з 1972 года загадваў лабараторыяй аховы глеб ад тэхнагеннага забруджвання.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
М. І. Туранкову належаць навуковыя працы ў галіне генезісу глеб, іх ахове, воднаму рэжыму, глебаўтварэнню і інш.
Сярод апублікаванага:
- Почвы Белорусской ССР. — Мн., 1974. (у сааўтарстве)
- Палево-подзолистые почвы Белоруссии — Минск: Наука и техника, 1980.
Сааўтар патэнта «Фосфорно-азотное удобрение» па выкарыстанню адходаў вытворчасці бялкова-вітаміннага канцэнтрату вільготнасцю 25,0—27,4 % у якасці фосфарна-азотнага ўгнаення[2].
Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985)[3].
- Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
- ↑ Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Туранкоў Мікалай Ісакавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 120. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі ў 1998 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ
- Дактары біялагічных навук
- Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
- Выпускнікі БДТУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
- Глебазнаўцы СССР
- Глебазнаўцы Беларусі
- Члены КПСС