Мікель Крусафонт і Пайро

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікель Крусафонт і Пайро

Міке́ль Крусафо́нт і Пайро́ (катал.: Miquel Crusafont i Pairó; Сабадэль, Каталонія, 1910 — 1983) — каталонскі палеантолаг, які спецыялізаваўся на касцях сысуноў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў фармацэўтычную адукацыю ў Барселонскім універсітэце (1933), прыродазнаўчую ў Мадрыдскім універсітэце (1950).

Прафесар палеанталогіі Аўедскага ўніверсітэта, прафесар антрапалогіі Таварыства Ісуса ў Барселоне.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значныя творы: «Los Vertebrados del Mioceno Continental de la cuenca del Vallés-Penedés» (1943, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам), «El Mioceno Continental del Vallès y sus yacimientos de vertebrados» (1948, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам); «El Burdigaliense continental de la cuenca del Vallès-Penedès» (1955, з Хасэпам Фернандэсам дэ Вільальтам і Хаймэ Труёлем), «Estudio Masterométricos en la evolución de los Fisípedos» (1957, з Хаймэ Труёлем); «La Evolución» (1966, з Бермуда Мелендэсам і Эмільяна Агірэ).

У 1969 заснаваў Правінцыйны інстытут палеанталогіі (з 1983 — Інстытут палеанталогіі імя Мікеля Крусафонта).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названая дагістарычная жывёла Крусафонтыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]