Міністр энергетыкі ЗША
| Міністр энергетыкі ЗША United States Secretary of Energy |
|
Пячатка Міністэрства энергетыкі ЗША |
|
| Узначальвае | |
|---|---|
| Кандыдатура прапануецца | |
| Прызначаецца |
зацвярджаецца Сенатам ЗША |
| Першы на пасадзе | |
| Па парадку замяшчэння Прэзідэнта ЗША |
Пятнаццаты |
| Сайт | |
Міністр энергетыкі ЗША — глава міністэрства энергетыкі ЗША, член кабінета ЗША, і пятнаццаты ў лініі наследавання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Пасада была створана 1 кастрычніка 1977 са стварэннем Міністэрства энергетыкі, калі прэзідэнт Д.Картэр падпісаў адпаведны закон[1]. У паўнамоцтвы новага міністэрства ўвайшоў кантроль за доўгатэрміновымі даследаваннямі і развіццём энергетычных тэхналогій, энергазахаванне, даследаванні ў вобласці ядзернай энергетыкі, збор даных, а таксама прагназаванне ў вобласці энергетыкі. Пасля заканчэння халоднай вайны міністэрства энергетыкі таксама надавала ўвагу пытанням захаванняў радыеактыўных адыходаў і падтрыманню якасці навакольнага асяроддзя.
Першым міністрам энергетыкі быў былы міністр абароны і дырэктар ЦВУ Д. Шлезінгер[2]. За час існавання пасады міністра энергетыкі гэты пост займала 12 чалавек. Першай жанчынай і першай афраамерыканкай на пасту міністра энергетыкі была Хейзел О’Ліры, яна ж займала гэта пост найбольш працяглы тэрмін — 4 года[3]. Першым іспанамоўным міністрам энергетыкі стаў Федэрыка Пенья[4]. З 20 студзеня 2009 па цяперашні час міністрам з'яўляецца нобелеўскі лаўрэат 1997 года па фізіцы С.Чу.
Спіс міністраў энергетыкі ЗША [правіць]
| Імя | Даты знаходжання ў пасады | Служылі пры прэзідэнце |
|---|---|---|
| Джэймс Шлезінгер | 6 жніўня 1977 — 6 жніўня 1979 | Джымі Картэр |
| Чарльз Дункан | 24 жніўня 1979 — 20 студзеня 1981 | Джымі Картэр |
| Джэймс Эдвардс | 23 студзеня 1981 — 5 лістапада 1982 | Рональд Рэйган |
| Дональд Ходэл | 5 лістапада 1982 — 7 лютага 1985 | Рональд Рэйган |
| Джон Херынгтан | 7 лютага 1985 — 20 студзеня 1989 | Рональд Рэйган |
| Джэймс Уоткінс | 1 сакавіка 1989 — 20 студзеня 1993 | Джордж Буш |
| Хейзел О’Ліры | 22 студзеня 1993 — 20 студзеня 1997 | Біл Клінтан |
| Федэрыка Пенья | 12 сакавіка 1997 — 30 чэрвеня 1998 | Біл Клінтан |
| Біл Рычардсан | 18 жніўня 1998 — 20 студзеня 2001 | Біл Клінтан |
| Спенсэр Абрахам | 20 студзеня 2001 — 1 лютага 2005 | Джордж Буш |
| Самуэль Бодман | 1 лютага 2005 — 20 студзеня 2009 | Джордж Буш |
| Стывен Чу | 20 студзеня 2009 — па цяперашні час | Барак Абама |
Зноскі
- ↑ Origins. U.S. Department of Energy. Праверана 29 ліпеня 2007.
- ↑ Biography of James Schlesinger Origins. U.S. Department of Defense. Праверана 13 жніўня 2007.
- ↑ President Hazel R. O'Leary Honored by Urban League. Fisk University. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 13 жніўня 2007.
- ↑ Federico F. Peña to be Sworn in as the Eighth Secretary of Energy. U.S. Department of Energy. Праверана 13 жніўня 2007.