Міхась Ганько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхась Ганько
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 28 лютага 1918(1918-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Прыналежнасць СССР
Узнагароды і прэміі
Знак адрознення для ўсходніх народаў II класа «ў срэбры»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Міхась Ганько (28 лютага 1918, в. Каледзіно, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — ?; Псеўданімы: В.Аганёк, М.Волат) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар, кіраўнік Саюза беларускай моладзі. Беларускі калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 19381939 гг. вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У 19391941 гг. працаваў дырэктарам Лужкоўскай няпоўнай сярэдняй школы (Маладзечанскі раён).

У чэрвені 1941 г. мабілізаваны ў Чырвоную Армію. У снежні 1941 г. трапіў у нямецкі палон. Вызвалены з лагера па хадайніцтве Ф. Акінчыца. Скончыў школу прапагандыстаў. Працаваў у аддзеле прапаганды пры Генеральным камісарыяце Беларусі. Супрацоўнічаў з беларускай прэсай. 22 чэрвеня 1943 г. узначаліў Кіраўнічы штаб СБМ. Быў галоўным рэдактарам часопіса «Жыве Беларусь!», дзе друкаваўся пад псеўданімамі. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса.

У ліпені 1944 г. выехаў у Германію. Імкнуўся перавесці ўзброеныя атрады, сфарміраваныя з ліку сяброў СБМ, пад камандаванне генерала А. А. Уласава[1]. На пачатку 1945 г. уступіў у падпольную Беларускую незалежніцкую партыю. Служыў афіцэрам-прапагандыстам у дэсантным батальёне «Дальвіц». Рэдагаваў часопіс «Змагар». Пасля раззбраення батальёна «Дальвіц» сляды Ганько знікаюць. Ёсць звесткі, што ў 1945 г. нелегальна вярнуўся ў Беларусь, дзе браў удзел у антысавецкім партызанскім руху.

Меў брата Міколу.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Antonio J. Munoz, Oleg V. Romanko: Hitler's White Russians. Collaboration, Extermination and Anti-partisan Warfare in Byelorussia, 1941–1944. Europa Books, Bayside NY 2003, С. 452

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]