Міхаіл Віктаравіч Бабіч
Міхаіл Віктаравіч Бабіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Сурыкаў | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Мезенцаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Пуцін | ||||||
Папярэднік | Рыгор Рапота | ||||||
Пераемнік | Ігар Анатольевіч Камароў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Ільясаў | ||||||
Пераемнік | Анатоль Папоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 мая 1969 (55 гадоў) |
||||||
Жонка | жанаты | ||||||
Дзеці | трое дзяцей | ||||||
Партыя | Адзіная Расія | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень |
кандыдат эканамічных навук Класны чын: Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 1 класа |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1986—1995 | ||||||
Прыналежнасць |
СССР (1986—1991) Расія (1991—1995) |
||||||
Род войскаў | |||||||
Званне | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | pfo.gov.ru | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Віктаравіч Бабіч (28 мая 1969, Разань, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе (2011—2018). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь з 24 жніўня 2018 года па 30 красавіка 2019 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1986 года па 1995 год праходзіў вайсковую службу ў ПДВ і войсках КДБ СССР. У 1990 годзе скончыў Разанскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі. З 1995 да 1998 года кіраваў ЗАТ «Карпарацыя „Антэй“» у Маскве. У 1998 годзе скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага інстытута эканомікі, менеджменту і права. З 1998 года па 1999 год — першы віцэ-прэзідэнт кампаніі «Росмясомолторг».
У 1999 годзе перайшоў на дзяржаўную службу. З 1999 года па студзень 2000 года з’яўляўся першым намеснікам генеральнага дырэктара ДУП «Федэральнае агенцтва па рэгуляванні харчовага рынку» пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Расійскай Федэрацыі. У 2000 годзе скончыў Дзяржаўную акадэмію кіравання па спецыяльнасці «фінансавы менеджмент».
З 2000 па 2001 год — першы намеснік старшыні Урада Маскоўскай вобласці. З 2001 года — першы намеснік главы адміністрацыі Іванаўскай вобласці і глава прадстаўніцтва вобласці ў Маскве і працаваў на гэтай пасадзе да 2002 года. З лістапада 2002 года па люты 2003 года — старшыня Урада Чачэнскай Рэспублікі. У 2003 годзе прызначаны памочнікам міністра эканамічнага развіцця і гандлю Расійскай Федэрацыі.
7 снежня 2003 года быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі чацвёртага склікання па Кінешамской аднамандатнай выбарчай акрузе № 81 (Іванаўская вобласць). У 2005 годзе скончыў факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.
2 снежня 2007 года зноў быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі пятага склікання па спісе партыі «Адзіная Расія» (Уладзімірская рэгіянальная група). У Дзяржаўнай думе з’яўляўся намеснікам старшыні Камітэта па абароне і членам Камісіі па разглядзе расходаў федэральнага бюджэту, накіраваных на забеспячэнне абароны і дзяржаўнай бяспекі Расійскай Федэрацыі.
4 снежня 2011 года быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі шостага склікання па спісе партыі «Адзіная Расія» (Уладзімірская рэгіянальная група). 15 снежня 2011 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1626 прызначаны Паўнамоцным Прадстаўніком Прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе[1]. 29 снежня 2011 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1709 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнай камісіі па хімічным раззбраенні. З 19 студзеня 2012 года з’яўляецца сапраўдным дзяржаўным саветнікам Расійскай Федэрацыі 1 класа.
Пасля звальнення 28 ліпеня 2016 года пасла Расіі ва Украіне Міхаіла Зурабава, у расійскай прэсе прэтэндэнтам на гэту пасаду быў названы Міхаіл Бабіч, што было публічна пацверджана прэс-сакратаром прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрыем Пясковым. Былі праведзены папярэднія працэдуры ўзгаднення профільнымі камітэтамі ніжняй і верхняй палаты парламента. Дэпутаты Дзярждумы РФ узгаднілі кандыдатуру паўпрэда прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе Міхаіла Бабіча на прызначэнне паслом ва Украіне. Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні камітэта па міжнародных справах 29 ліпеня 2016 года.
У сваю чаргу ўкраінская экспертная супольнасць выказала шэраг прычын, па якіх Міхаілу Бабічу можа быць адмоўлена ўкраінскім МЗС у атрыманні агрэмана. Адна з іх складалася ў тым, што быўшы членам Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі, Міхаіл Бабіч у 2014 годзе браў удзел у рашэнні аб анексіі Крыма. Акрамя таго, украінскія палітолагі адзначалі тое, што Міхаіл Бабіч «раней быў ваенным дэсантнікам, у час Чачэнскай вайны кіраваў урадам рэспублікі, працаваў у ФСБ». Эксперты ў Кіеве заяўлялі, што "Бабіч, біяграфія якога звязана з савецкім КДБ і расійскім ФСБ, закліканы стаць «паслом вайны», з’яўляецца «прафесійным дыверсантам» і «класічным кандыдатам Крамля для ўзаемадзеяння з сепаратыстамі ў Данбасе для арганізацыі сілавых аперацый». Усе гэтыя «дэталі», па іх меркаванні, «маглі стаць безумоўнай прычынай адмовы ў агрэмане». Гучалі і меркаванні пра тое, што «ўкраінскі бок жорстка абмежаваны ў сваёй дзейнасці ў Расіі і няма неабходнасці ў знаходжанні на тэрыторыі Украіны расійскага пасла. Досыць проста часова паверанага». 4 жніўня 2016 года Кіеў адмовіўся ўзгадніць кандыдатуру Міхаіла Бабіча на пасаду пасла Расіі ва Украіне. Намеснік главы ўкраінскага МЗС Алена Зяркаль заявіла, што па іх ініцыятыве пытанне ў прынцыпе не будзе абмяркоўвацца. Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у сваю чаргу заявіў, што Расія па-ранейшаму выступае за прызначэнне новага главы дыпмісіі.
Пасол Расіі ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]24 жніўня 2018 года прызначаны паслом Расіі ў Беларусі[2][3].
У канцы 2018 года адбылося рэзкае абвастрэнне беларуска-расійскіх адносін на фоне вакол падатковага манеўру Расіі, заявы расійскіх уладаў былі ўспрыняты ў Беларусі як пагроза суверэнітэту.
14 сакавіка 2019 года ў інтэрв’ю РІА Навіны Міхаіл Бабіч заявіў, што Расія гатова пры неабходнасці дапамагчы Беларусі абараніць яе суверэнітэт у выпадку адпаведных пагроз з боку Захаду, аналагічных «каляровых» рэвалюцый і дзяржпераваротаў, але «калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску». Таксама ён адзначыў, што Масква не прапаноўвала Беларусі ўступіць у склад Расіі, і заклікаў беларускі бок вызначыцца з прыярытэтным фарматам развіцця інтэграцыі, дадаўшы, што трэба выконваць гэтыя дамоўленасці, а не абменьвацца папрокамі ў эканамічнай сферы[4].
15 сакавіка 2019 года прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў інтэрв’ю пасла Расіі, назваўшы яго «рахункаводам альбо бухгалтарам, які падае надзеі» і парэкамендаваўшы больш часу прысвяціць таму, каб паглыбіцца ў спецыфіку краіны знаходжання, пазнаёміцца з яе гісторыяй і праявіць крыху павагі, бо за кароткі час працы ў Беларусі ён проста «не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай»[5]. Статс-сакратар, намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін у адказ заявіў, што ў Маскве чакаюць большай павагі ў адносінах да расійскага пасла[6].
Паводле некаторых крыніц, беларускім дзяржаўным СМІ забаранілі 18 сакавіка прыходзіць на прэс-канферэнцыю пасла Расіі, якая была прысвечана пяцігоддзю анексіі Крыма Расіяй. Акрамя таго ім было забаронена пісаць пра інтэрв’ю Бабіча агенцтву РІА Навіны ад 14 сакавіка[7]. Рэдакцыі беларускіх недзяржаўных СМІ прынялі рашэнне ўстрымацца ад удзелу ў прэс-канферэнцыі, заяву аб гэтым падпісалі галоўныя рэдактары TUT.BY Марына Золатава, «Еўрапейскага радыё для Беларусі» Павел Свярдлоў, БелаПАН Ірына Леўшына, «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч[8].
19 красавіка 2019 года ў штогадовым пасланні да беларускага народа і парламента Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне дэпутаткі Ганны Канапацкай, якая спаслалася на пасла Расіі і сказала, што РФ знізіла цану на атамную электрастанцыю на 3 мільярды, паведаміў, што кошт будаўніцтва Беларускай АЭС складзе менш за 7 мільярдаў долараў, а расійскі пасол «ня ўмее лічыць і шкодзіць Расіі». У адказ Бабіч заявіў, што ўсё сказанае Аляксандрам Лукашэнкам наконт зніжэння кошту будаўніцтва АЭС «не мае пад сабой ні найменшых падстаў», а яго самога «чарговы раз увялі ў зман»[9]. Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаментавала выказванні пасла Расіі наступным чынам[10]:
... Усё сказанае намі раней цалкам пацвярджаецца. Спадар Пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам расказвалі, ён любіў раздаваць павучанні налева і направа, і незалежнай дзяржавай. Хаця ў Пасланні Прэзідэнт Беларусі абсалютна выразна і ясна выказаўся наконт незалежнасці нашай дзяржавы і скептычнага, мякка кажучы, стаўлення да нашай шматвяковай гісторыі з боку асобных іншаземных палітыкаў.
... На працягу доўгага часу шэраг знешніх сіл беспаспяхова спрабавалі разбурыць цесныя і сяброўскія адносіны двух братэрскіх народаў. Дык вось: тое, што не ўдалося гэтым знешнім сілам цягам некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, паспяхова і эфектыўна ўдаецца спадару Бабічу літаральна за некалькі месяцаў. |
30 красавіка 2019 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча ад абавязкаў Пасла Расіі ў Беларусі, а таксама ад пасады спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь[11].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 15 снежня 2011 года № 1629
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 24.08.2018 № 495 «О Чрезвычайном и Полномочном После Российской Федерации в Республике Белоруссия»
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 24.08.2018 № 496 «О специальном представителе Президента Российской Федерации по развитию торгово-экономического сотрудничества с Республикой Белоруссия»
- ↑ Бабіч пра словы наконт пагрозы суверэнітэту Беларусі: Калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску
- ↑ МЗС: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай
- ↑ МЗС Расіі: Мы маем права разлічваць на больш паважлівае стаўленне да пасла Бабіча
- ↑ «Спутнік»: Дзяржаўныя СМІ не акрэдытоўваюцца на прэс-канферэнцыю Бабіча. Таксама і некаторыя незалежныя
- ↑ «Наша Ніва», Tut.by, БелаПАН, «Народная Воля» і «Еўрарадыё» вырашылі не ўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі Бабіча
- ↑ Пасол Расеі Бабіч: Лукашэнку «чарговы раз увялі ў зман»
- ↑ МЗС: Бабічу эфэктыўна ўдаецца разбураць цесныя і сяброўскія адносіны двух братэрскіх народаў
- ↑ Дмитрий Мезенцев назначен Послом России в Белоруссии
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Віктаравіч Бабіч у Вікіцытатніку | |
Міхаіл Віктаравіч Бабіч на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Разані
- Выпускнікі Дзяржаўнага ўніверсітэта кіравання
- Кандыдаты эканамічных навук
- Эканамісты паводле алфавіта
- Постаці паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расіі
- Асобы
- Палкоўнікі Расіі
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» (Мінабароны Расіі) 1 ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Серафіма Сароўскага
- Узнагароджаныя медалём Сталыпіна II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Урада Расійскай Федэрацыі
- Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання
- Прадстаўнікі прэзідэнта Расіі ў федэральных акругах
- Палкоўнікі (Расійская Федэрацыя)
- Члены «Адзінай Расіі»
- Выпускнікі Разанскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча сувязі
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Паслы Расіі ў Беларусі