Агрэман

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Агрэман (фр.: Agrément — адабрэнне, згода) — папярэдняя згода адной дзяржавы на прызначэнне пэўнай асобы ў якасці кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва іншай дзяржавы.

Нарматыўная база[правіць | правіць зыходнік]

Агрэман прадпісваецца Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах.

Агульнапрынятыя правілы[правіць | правіць зыходнік]

  • Агрэман запытваецца толькі на кіраўнікоў дыпламатычных місій (у сучаснай практыцы — на паслоў) і, як правіла, праз ведамства замежных спраў прымаючай краіны, паслом, абавязкі якога завяршаюцца ці старэйшым супрацоўнікам дыпламатычнай місіі.
  • Пры запыце агрэмана паведамляюцца некаторыя біяграфічныя звесткі аб асобе, прызначанай да прызначэння. Звычайна агрэман запытваецца і даецца ў пісьмовай форме; перапіска аб Агрэмане і магчымая адмова ў ім не разгалошваюцца.

У адпаведнасці з практыкай шэрагу краін агрэман запытваецца вусна, такім жа шляхам паведамляецца адказ. Пасля атрымання агрэман кандыдат становіцца «персона грата»; адмоўны адказ азначае, што дадзеная асоба лічыцца «персона нон грата».