Міхаіл Іванавіч Бруснёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Бруснёў
Род дзейнасці палітык, інжынер
Дата нараджэння 25 студзеня 1864(1864-01-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1937(1937-07-01)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар

Міхаіл Іванавіч Бруснёў (руск.: Михаил Иванович Бруснев; 25 студзеня (13 студзеня) 1864, станіца Старажоўская, Кубанская вобласць, Расійская імперыя — 1 ліпеня 1937, Ленінград, Ленінградская вобласць, РСФСР, СССР) — рэвалюцыянер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і кубанскага казака (харунжага).

Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім Тэхналагічным інстытуце, дзе заняўся прапагандай марксісцкіх ідэй. У 1889 годзе стварыў групу, якая аб’яднала студэнтаў-марксістаў Тэхналагічнага, Ляснога, Горнага інстытутаў і Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (група Бруснёва). У 1891 годзе заарганізаваў першае ў Расійскай імперыі святкаванне 1 мая. У тым жа годзе пасля заканчэння інстытуту пераехаў у Маскву і ўладкаваўся працаваць ў Маскоўска-Брэсцкіх чыгуначных майстэрнях.

Група наладзіла сувязь з рэвалюцыйнымі гурткамі многіх гарадоў, у тым ліку Гродна і Вільні. Актыўным дзеячам групы быў ураджэнец Ліды М. В. Алюшкевіч, які пасля арышту Бруснёва ў 1892 годзе зрабіўся адным з яе кіраўнікоў. Група мела цесныя сувязі з «Гуртком моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай», які складаўся са студэнтаў Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута. Праз яе кіраўніка А. Гурыновіча рабіла захады, каб набыць выданні групы «Вызваленне працы» (запрасіла больш за 880 асобнікаў кніг 230 назваў на рускай, польскай і беларускай мовах).

У красавіку 1892 года быў арыштаваны і пасля 4 гадоў турэмнага зняволення адпраўлены ў ссылку ў Якуцкую вобласць у Верхаянск. Застаючыся ў ссылцы, удзельнічаў у працы Расійскай палярнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Эдуарда Толя (1901—1903). 9 лютага 1901 года ён выехаў у Казачае, а адтуль на Новасібірскія астравы дзеля метэаралагічных назіранняў. Склаў карту вострава Новая Сібір. У 1903 годзе капітан шхуны «Зара» Фёдар Мацісан назваў у яго гонар востраў у бухце Ціксі. 14 студзеня 1904 году вярнуўся ў Верхаянск і адтуль выехаў у Пецярбург, дзе далучыўся да сацыял-дэмакратычнай групы «Саюз інжынераў». У 1907 году быў у ліку выбаршчыкаў ў Дзяржаўную Думу ад «левага блоку».

У 1968 годзе на вострава Бруснёва ў памяць аб ім быў узведзены помнік.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Бруснев М. И. Возникновение первых социал-демократических организаций (воспоминания). // Пролетарская революция. № 2. 1923.

Зноскі

  1. Бруснев Михаил Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Бруснев Михаил Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шапошников В. К земле неведомой. Повесть о Михаиле Брусневе. Москва. 1985.
  • Чарапіца В. М. Бруснева група. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 82.
  • Бруснева група. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 270.