Міхаіл Нікіфаравіч Вяргеенка
Нарадзіўся |
12 студзеня 1950 (74 гады) |
||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Пазіцыя | Брамнік | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
Міхаіл Вяргеенка (нар. 12 студзеня 1950, Гомель) — беларускі футбаліст і трэнер. Чэмпіён СССР 1982 года.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за ФК «Дынама-Мінск» з 17 верасня 1968 года па верасень 1983 год. Правёў 281 матч у рамках чэмпіянату СССР (забіў 1 гол: 17 чэрвеня 1982, бакінскаму «Нефтчы», з пенальці) і 28 гульняў у Кубку СССР. На працягу многіх гадоў быў капітанам каманды!
У 1972 годзе ў складзе маладзёжнай зборнай СССР ён стаў срэбным прызёрам першага ў гісторыі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы!
З верасня 1983 па май 1991 года Міхаіл Нікіфаравіч працуе трэнерам і начальнікам каманды ў мінскім «Дынама». З чэрвеня 1991 па май 1994 года быў галоўным трэнерам ФК «Дынама-Мінск». Пад яго кіраўніцтвам клуб выйграў свае першыя трафеі ў суверэнных чэмпіянатах Беларусі: чэмпіянат і Кубак Беларусі 1992! Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі (чэрвень 1992 — май 1994, лістапад 1996 — верасень 1999). З 1998 па 2000 год быў генеральным дырэктарам ФК «Дынама-Мінск»[1].
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Зноскі
- ↑ Віншуем з Днём Нараджэння! Архівавана 20 мая 2021.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Заслужаныя трэнеры БССР
- Трэнеры ФК Дынама Мінск
- Футбольныя функцыянеры Беларусі
- Трэнеры зборнай Беларусі па футболе