Надзея Станіславаўна Віслабокава
Надзея Станіславаўна Віслабокава | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 2013 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (1997) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Надзея Станіславаўна Віслабокава (24 чэрвеня 1945, Рэчыца, Гомельская вобласць — 23 верасня 2013) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, філолаг. Доктар педагагічных навук (1997), прафесар (1999). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Каломенскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1967).
Працавала ў СШ № 2 г. Люберцы (Маскоўская вобласць, Расія, 1967—1972, настаўнік); СШ № 5 г. Віцебска (1972—1976, настаўнік); Вышэйшай педагагічнай школе (г. Зялёна Гура, Польшча, 1992—1996, дацэнт); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1976, у 1987—1992 — загадчык кафедры рускай мовы, 1996—2004 — загадчык кафедры ўсходнеславянскай філалогіі, з 2005 — факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, кафедра прыкладной псіхалогіі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: семантычны аспект моў славянскіх краін; праблемы асэнсавання інфармацыі; педагогіка; псіхалогія.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995); нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998); Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000); Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2005).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Семантический подход к познавательно-коммуникативной деятельности школьников в процессе обучения : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.01 : защищена 00.00.0000 : утверждена 00.00.1997 / Вислобокова Надежда Станиславовна. — Минск, 1996.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вислобокова Надежда Станиславовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 679.
- Вислобокова Надежда Станиславовна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 679.
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцы
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Выкладчыкі факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Дактары педагагічных навук
- Прафесары
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філолагі СССР
- Філолагі Беларусі
- Педагогі СССР
- Педагогі Беларусі