Найміты ў Радэзіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Найміты ў Радэзіі — замежныя ўдзельнікі Радэзійскай вайны 1965—1979 гадоў, якія не з’яўляліся жыхарамі Радэзіі (сучаснае Зімбабвэ).

На баку ўрада[правіць | правіць зыходнік]

У Радэзійскіх сілах бяспекі быў значны працэнт еўрапеоідных наймітаў з Заходняй Еўропы, ПАР і ЗША. Найбольш шанаваліся амерыканскія ветэраны В’етнамскай вайны[1].

Замежнікі служылі ў сухапутных часцях, сілах спецпрызначэння і ВПС. У Радэзійскай лёгкай пяхоце ваявала асабліва шмат немцаў і датчан. У 1-м батальёне тэрытарыяльнага Радэзійскага палка ў кастрычніку 1977 года пры садзейнічанні вядомага ваеннага авантурыста Боба Дэнара сфарміравана 7-я асобная французская рота пад камандаваннем адстаўнога маёра Ласапсьёна з 11-га ўдарнага парашутнага палка арміі Францыі, які да гэтага служыў у асабістай гвардыі прэзідэнта Габона Амара Бонга. Яго намеснікамі сталі маёр Лавіёла (былы сяржант Замежнага легіёну) і чарнаскуры антылец капітан Тумі — першы чорны афіцэр у радэзійскай арміі. Рота была распушчаная ўжо ў маі 1978 года[2].

Афрыканераў з суседняй ПАР у войсках было не шмат, што было абумоўлена даўняй варожасцю паміж бурам і англічанамі. Аднак значную вагу мелі амерыканцы і брытанцы. Характэрна, што каля 1500 грамадзян ЗША завербаваліся праз часопіс «Soldier of Fortune» [2].

Замежныя баевікі заключалі з радэзійскім урадам кантракт на тры гады. Штомесячны аклад складаў 40 фунтаў стэрлінгаў, але па меры інтэнсіфікацыі баявых дзеянняў сума павялічылася да 800 долараў, а ў некаторых выпадках да 3 тысяч[2].

На баку паўстанцаў[правіць | правіць зыходнік]

У маі 1975 года найміт Джон Бэнкс быў выкліканы на размову да брытанскіх сілавікоў і атрымаў ад іх магчымасць зарабіць. Яму прапанавалі на выбар дзве місіі: правесці ваенны пераварот у Нігерыі альбо арганізаваць атрад для падтрымкі апазіцыйных груповак чарнаскурых у Радэзіі. Паколькі першае Бэнкс лічыў цяжка выканальным, то пагадзіўся на другое. Перад ім стаяла задача сабраць групу замежных наймітаў, якія з тэрыторыі суседняй Замбіі праводзілі б атакі на радэзійцаў[3].

Бэнкс атрымаў заданне сфармаваць на працягу месяца тры эскадроны камандас па 110 чалавек у кожным і эскадрон тылавой падтрымкі. На місію брытанцы далі 2 млн фунтаў стэрлінгаў. Кожны найміт павінен быў атрымліваць 150 фунтаў у тыдзень, афіцэр — 500 фунтаў. Страхоўка — 25 тысяч, прадугледжваліся бонусы за раненні, смерць і за адвагу ў баі[4].

На сумоўі з кандыдатамі ў групу вярбоўшчык заявіў прама: «Тыя, у каго маюцца сумневы з нагоды вайны супраць белых пасяленцаў на баку чорных партызан, калі ласка, пакіньце памяшканне». Сышло ўсяго некалькі чалавек з 120 тых, хто прыйшоў. Кожны прайшоў індывідуальную гутарку, прад’явіў пашпарт, даведкі аб прышчэпках, пасведчанне аб звальненні з арміі. Усе напісалі завяшчанні і склалі страхоўкі. Такім чынам, да сярэдзіны ліпеня было завербавана 200 наймітаў і сфарміраваны першы эскадрон — 15 узводаў па чатыры байца ў кожным[5].

Аднак з-за аднаго здарэння ні ў адну баявую аперацыю сілы Бэнкса не выйшлі. 25 ліпеня атрад з 14 байцоў, якія першымі прыехалі ў Замбію, сабраўся ў гатэлі Skyline (Хітроў). Ім за кошт наймальніка далі алкаголь і паесці. Замежныя баевікі перабралі са спіртным, перасварыліся і ўчынілі бойку ў нумары. Адміністрацыя гатэля выклікала паліцыя. Хоць Бэнксу ўдалося замяць інцыдэнт, але заказчык даведаўся пра гэта і неадкладна адмяніў місію[5].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коновалов, И.П. (2012). Африканские войны современности. Москва: Центр стратегической конъюнктуры. pp. 59–66. ISBN 978-5-906233-01-1.
  • Коновалов, И.П. (2015). Солдаты удачи и воины корпораций : История современного наёмничества. Москва: Центр стратегической конъюнктуры. pp. 94–95. ISBN 978-5-9906069-7-5.