Насельніцтва Марока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мараканскі бедуін.

Насельніцтва Марока — мараканцы колькасцю 35,7 млн чалавек (ацэнка на 2017). Гэта трэцяя ў свеце па колькасці насельніцтва арабамоўная краіна пасля Егіпта і Алжыра.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Штогадовы прырост насельніцтва складае 0,97 % (2017 г). Узровень нараджальнасці 17,7 нованароджаных / 1000 чалавек (2017 г). Узровень смяротнасці 4,9 смерцяў / 1000 чалавек (2017 г). Узровень міграцыі — - 0,32 %. Сярэдняя працягласць жыцця — 74 гадоў у мужчын, 80 года ў жанчын (2017).[1]

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Каля 60 % насельніцтва — арабы, каля 40 % — берберы. Працэс зліцця розных плямёнаў і народаў у адзіную мараканскую нацыю да канца не завершаны. Еўрапейцы складаюць 60 тыс. чалавек (галоўным чынам французы, іспанцы і партугальцы), яўрэі каля 3 тыс.[2].

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Мовы Марока

Афіцыйныя мовы — арабская і берберская. Гутарковы мараканскі дыялект лексічна і граматычна вельмі адрозніваецца як ад арабскай літаратурнай мовы, так і ад іншых (немагрыбскіх) дыялектаў арабскага (практычна незразумелы ў арабскіх краінах Блізкага Усходу). Прыкладна 12 млн (40 % усяго насельніцтва), асабліва ў сельскіх раёнах, гаворыць на берберскай мове, якая існуе ў Марока ў выглядзе трох дыялектаў. Французская мова, якая не з'яўляецца дзяржаўнай, але фактычна разглядаецца як другая мова Марока, шырока выкарыстоўваецца ў бізнесе і эканоміцы. Таксама яна шырока выкарыстоўваецца ў адукацыйнай і дзяржаўнай сферах. Паводле ацэнкі 2010 французскай мовай валодала каля 32 % насельніцтва.[3] Таксама, распаўсюджана выкарыстанне іспанскай мовы (асабліва на поўначы краіны). Частка спецыялістаў, якая калісьці вучылася ў СССР/Расіі, а таксама працягвае навучацца ў ёй, валодае рускай.

Рэлігіі[правіць | правіць зыходнік]

Іслам з'яўляецца дзяржаўнай рэлігіяй Марока. 98,7 % мараканцаў — мусульмане (з іх 67 % — суніты), 1,1 % — хрысціяне, 0,2 % — іўдзеі.

Размяшчэнне насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 1 кв.км пражывае каля 80 чалавек, але найбольш густозаселеннымі з'яўляюцца раёны на заходнім узбярэжжы краіны. На прыатлантычных раўнінах, а таксама ў паўночна-заходніх перадгор'ях Атласа і Эр-Рыфа на 1 кв.км пражывае 240-300 чалавек, у бязлюдных паўднёва-ўсходніх раёнах краіны шчыльнасць насельніцтва — 1-2 чалавекі на 1 кв.км.

Урбанізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Урбанізацыя ў 2017 складае 61,2 %[4], што з'яўляецца тыповым для Паўночнай Афрыкі даволі высокім паказчыкам, што пераўзыходзіць сярэднеафрыканскі ўзровень у паўтары разы. У 2015-2020 гг. гарадское насельніцтва расце з хуткасцю 1,92 % у год. Буйнейшыя гарады: Касабланка (3,5 млн у 2015), Рабат (1,97 млн), Фес (1,17 млн), Маракеш (1,13 млн)[5]

Пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменнасць — 78 % мужчын, 58 % жанчын (паводле ацэнкі 2015 года).

Зноскі